Ці адменяць смяротнае пакаранне ў Беларусі?

Ці адменяць смяротнае пакаранне ў Беларусі?

У Беларусі плануецца ўнясенне шэрага змен у крымінальнае заканадаўства. Як паведаміў TUT.BY, „другі пакет” прадугледжвае выключэнне з Крымінальнага кодэкса смяротнага пакарання.

Такая прапанова ўтрымліваецца ў пакеце дапаўненняў і змен у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, які плануецца перадаць на разгляд дэпутатам у 2021 годзе. Гэта значыць, што ўжо ў наступным годзе выключнай мерай пакарання ў Беларусі можа стаць пажыццёвае пазбаўленне волі.

Вы скажаце, што гэта ж добрая навіна. Але не ўсё так проста.

“Адмена смяротнага пакарання заўсёды ў Беларусі была палітычным пытаннем. Цяпер улады хочуць прадаць гэта Захаду. На ўсе гэтыя рэферэндумы і волю народу, на якія ўвесь час спасылаліся прадстаўнікі ўлады, ім было ўсё роўна. Уладам у іх разуменні было выгадна, каб у Беларусі існавала смяротнае пакаранне. Па вялікім рахунку, гэта было жаданнем аднаго чалавека — Аляксандра Лукашэнкі”, — кажа Андрэй Палуда. (Крыніца dp.spring96.org)

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда адказвае, як ён расцэньвае хуткія планы ўладаў адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі, наколькі гэта рэальна і ці выратуе гэта жыццё ўжо асуджанных да смяротнага пакарання людзей. Чытайце па спасылцы.

Даведка: Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі ” была заснавана ў 2009 годзе Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Міжнароднай амністыяй, займаецца юрыдычным, інфармацыйных і адукацыйным напрамкамі ў пытанні адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, а таксама з’яўляецца часткай і актыўным удзельнікам сусветнага руху абаліцыяністаў – прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце. Улетку 2020 году Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” далучыўся да кампаніі.