Арганізацыі і людзі, якія ствараюць глебу для экалагічнага актывізму

“Экадом” — грамадскае аб’яднанне, якое прапагандуе экалагічна прыязны лад жыцця і ідэі ўстойлівага развіцця.
Зараз Экодом запускае новы падкаст “Почва, воздух, два ствола“ — пра экалагічны актывізм у Беларусі, каб распавесці пра арганізацыі і людзей, якія ствараюць глебу для актывізму.

У першым эпізодзе Яраслаў Бекіш, Яўген Лабанаў і Ірына Сухій распавядаюць пра стварэнне Таварыства Зялёная сетка — сеткі экалагічных арганізацый.
Слухаць анлайн па спасылцы.

Таксама “Экадом” сумесна з Цэнтрам “Жывая Бібліятэка” праводзіць апытанне аб даступнасці грамадскіх абмеркаванняў.
Мэта — зрабіць працэс грамадскіх абмеркаванняў больш даступным кожнаму і кожнай, хто цікавіцца пытаннямі развіцця сваіх раёнаў і гарадоў.
Прайсці апытанне можна па спасылцы.