Глядзіце, які стрым правядуць у Брэсце. Пагавораць пра фэйкі, прапаганду і інфармацыйную гігіену

Брэсцкі YouTube-праект «Нету места» анансуе новы выпуск. У нядзелю рабяты правялі відэастрым пра тое, як беларус_кам выйсці з дэпрэсіі, а ў наступным эфіры пагавораць пра медыяпісьменнасць.

Цікава! А можна падрабязней?
Вядома. У гэту нядзелю на YouTube-канале Dzedzich Brest прайшоў першы відэастрым ў межах праекта «Нету места». У ім разам з псіхалагіняй Вольгай Сабаткоўскай і нутрыцыёлагам Ганнай Беляніцай абмеркавалі псіхалагічны стан беларуса_к. Эксперт_кі распавялі, як паводзіць сябе з чалавекам, які адмаўляецца ад псіхалагічнай дапамогі і далі практычныя парады па лячэнні скалечанага душэўнага стану. Эфір доўжыўся крыху больш за гадзіну, абавязкова яго паглядзіце.
А што будзе ў другім эфіры?
Будзе не менш цікава. Журналістка з Берасця Аксана Бровач і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі пагавораць пра медыяпісьменнасць. Распавядуць пра фэйкі, крыніцы інфармацыі і мову варожасці. Абмяркуюць, якім СМІ можна давяраць, а якім лепш не варта.
Эфір будзе карысны ўсім, хто задумаўся аб інфармацыйнай гігіене, але рукі так і не даходзяць да чысткі сваёй наавінавай прасторы. Відэастрым пройдзе 10 лютага ў 18:00 на YouTube канале Dzedzich Brest. Спасылка на прамы эфір.
Нагадайце, што за праект?
Праект «Нету места» не новы. Рабяты ўжо выпусцілі серыю падкастаў з цікавымі спікерамі, сярод якіх Юра Стыльскі, Аксана Гайко, Яўген Шчэрбач. Зараз арганізатар_кі запускаюць другі сезон праекта і выводзяць яго на YouTube.
«Нету места» разлічаны на маладых берасцейцаў, у якіх гараць вочы на самаразвіццё і навучанне. Усяго запланавана 16 анлайн-сустрэч. У кожным выпуску будзе ўдзельнічаць тры чалавекі: вядучы і два госця: эксперт_ка і прадстаўні_цы адной з НДА горада.
Сярод тэм эфіраў: трансфармацыя беларускага грамадства 2020, прапаганда і фэйкі ў журналістыцы, бюджэтныя падарожжы падчас пандэміі, бодзіпазітыў і клопат пра сябе. Дарэчы, тэмы таксама можаце прапаноўваць у телеграм-чаце «Места лучше».