Праграма лідарства для беларускіх студэнта_к!


Нашы сябры з украінскай грамадскай арганізацыі “Украінскія студэнты за свабоду” сабралі спікераў і спікерак з Украіны, Амерыкі, Грузіі, Таджыкістана і Малдовы, каб навучыць цябе асновам эканомікі, філасофіі, паліталогіі, а таксама на ўласных прыкладах распавесці, як рэформы дапамагаюць будаваць свабодную краіну.
“Мы шукаем студэнтаў і студэнтак з актыўнай пазіцыяй і лідарскім патэнцыялам. Гісторыя нашай краіны — Украіны, неаднаразова паказвала, што менавіта студэнцкі рух стаіць ля вытокаў вялікіх перамен. Мы хочам дзяліцца вопытам і даць вам усе неабходныя веды, каб ты выразна ўсвядоміў, чаго хочаш для сябе і сваёй краіны».
Прымі ўдзел у бясплатнай анлайн праграме лідарства:
- 4 блока: эканоміка, філасофія, паліталогія, рэформы
- 4 тыдні навучання
- 3 заняткі ў тыдзень
- ментарская падтрымка
Усё, што трэба — запоўніць анкету.
Дэдлайн: 1 сакавіка 23:59.
Мова навучання: англійская і руская.
Па ўсіх пытаннях пішы на пошту: belarus@studfreedom.org
Стань той ці тым, хто зменіць будучыню!