Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek

1 сакавіка свет адзначае Zero Discrimination Day, альбо Дзень нулявой дыскрымінацыі, — штогадовы дзень, які ініцыяваны ААН і накіраваны на павышэнне роўнасці ўсіх людзей перад законам і на практыцы. 

Цэлы тыдзень з 1 па 8 сакавіка Цэнтр “Жывая Бібліятэка” ў партнёрстве з ініцыятывай «Журналісты за талерантнасць» і беларускімі арганізацыямі будуць праводзіць розныя мерапрыемствы. У тым ліку і мы!

З 1 сакавіка Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” ў межах #ZeroDiscriminationWeek запрашае вас на прамыя эфіры ў сваім Instagram, дзе прадстаўнікі і прадстаўніцы арганізацый РАДА падзеляцца з вамі сваімі падыходамі да працы з тэмамі недыскрымінацыі.

Пра што можна і важна паслухаць?

1 сакавіка | 12:30

Простымі словамі пагаворым пра невідавочную дыскрымінацыю і як яе распазнаць. А яшчэ распавядзем, ці ёсць нешта пазітыўнае ў пазітыўнай дыскрымінацыі.


2 сакавіка | 19:30

Універсітэт – “тэрыторыяй свабоды”? У цяперашняй рэальнасці прынцып універсітэцкай аўтаноміі не дзейнічае, затое дзейнічаюць адлічэнні з прычыны адбыцця адміністрацыйнага пакарання ў выглядзе арышту. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў студэнтаў і студэнтак пагаворым на эфіры.


3 сакавіка | 19:00

Пагаворым пра тое, як адзін чалавек можа дапамагчы адчуваць сябе лепш усім гасцям мерапрыемства.


4 сакавіка | 19:00

  • Навошта гэта ўсё нам і квір-людзям?
  • Як мы стваралі квір-рух у Віцебску?
  • З якімі выклікамі мы сутыкнуліся?

5 сакавіка | 17:00

Горад уплывае на людзей ці людзі ўплываюць на горад? Сталіца – стан душы ці нагода пахваліцца? Пагаворым пра тое, ці ўплывае горад, у якім ты жывеш, на ўспрыманне цябе іншымі і на тваё жыццё. 


6 сакавіка | 12:30

Лукізм, або дыскрымінацыя па знешнасці, — абазначэнне станоўчых стэрэатыпаў, выбару паводзін у адносінах да фізічна прывабных людзей, а таксама да тых, чыя знешнасць адказвае культурна-сацыяльным уяўленням і нормам таго ці іншага грамадства.

Як уплывае знешнасць на працоўныя адносіны, узаемадзеянне з людзьмі і наогул  праблема лі гэта — пагаворым на эфіры ў суботу.


7 сакавіка | 13:00

Пагаворым аб тым, з якімі пытаннямі сутыкаліся арганізацыі, укараняючы антыдыскрымінацыйныя падыходы.


8 сакавіка | 12:30

Крысціна вядзе телеграм-канал “Персікавая сода” і топіць за фемінізм.

За час свайго актывізму яна ўжо паспела наслухацца “А ці не рана табе ў фемінізм падавацца?”
На эфіры мы абмяркуем, чаму “не, не рана”, а таксама не пройдзем бокам тэму 8 сакавіка і правоў жанчын.


Падпішыцеся на Instagram РАДА, каб нічога не прапусціць.

Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek
Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek Прамыя эфіры РАДА ў межах #ZeroDiscriminationWeek