Тыдзень за роўнасць і інклюзію ў Беларусі 16-23 сакавіка

Тыдзень за роўнасць і інклюзію ў Беларусі 16-23 сакавіка

Больш за 5 гадоў праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі ініцыююць правядзенне Тыдня асветніцкіх дзеянняў у сувязі з Міжнародным днём барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка). І нам здаецца, што ў 2021 годзе важна працягваць гэта рабіць, пакуль ёсць выклікі раўнапраўю і дыскрымінацыя.

Таму з 16 па 23 сакавіка праваабарончая арганізацыя Human Constanta разам з партнёрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі запрашаюць на мерапрыемствы ў рамках Тыдня за роўнасць і інклюзію. Большасць івэнтаў будуць праходзіць анлайн і будуць даступныя людзям з любых гарадоў!

 На працягу Тыдня ты зможаш:

  • паглыбіцца ў свет унутранай дыскрымінацыі;
  • пашукаць адказы на актуальныя дыскрымінацыйныя выклікі, у тым ліку ў творчай форме;
  • даведацца, што такое валантэрства без дыскрымінацыі і падзяліцца сваім вопытам;
  • пачуць, як звязаны «экстрэмізм» і дыскрымінацыя;
  • паразважаць, чаму правы чалавека ўніверсальныя і павінны абараняць любых людзей;
  • задумацца пра тое, ці бывае дыскрымінацыя ў сям’і і што з гэтым рабіць;
  • знайсці блізкіх па духу людзей.

Самая поўная інфармацыя пра Тыдзень ў тэматычным інстаграме Тыдня. 

Такім чынам, што ж будзе:

16 сакавіка (аўторак) 18:00-21:00 – анлайн-майстэрня «Коміксы супраць дыскрымінацыі» ад Лены Немік – сацыяльнай ілюстратаркі, мастачкі коміксаў, заснавальніцы майстэрні візуальнага сацыяльнага сторытэлінгу Użalka. Маляваць гісторыі і дзяліцца імі – гэта лёгка, весела і трошкі змяняе свет да лепшага. Узровень малявання – любы. Інфармацыя пра регістрацыю нижэй.


17 сакавік (серада) 18:30-20:30 – партнерскіі варкшоп у Zoom «Інклюзіўныя мерапрыемствы онлайн – (не)магчыма?» – магчымыя рашэнні для інклюзіўнасці онлайн-мерапрыемстваў на этапе іх падрыхтоўкі і правядзення ад Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка». Рэгістрацыя па спасыле, больш інфармацыі на сайце ЖБ.


18 сакавіка (чацвер) 18:00-19:00 – анлайн абмеркаванне, хто такія «экстрэмісты» у Беларусі і ў чым праблема? Акрамя тлумачэння простымі словамі можна будзе даведацца на новы тэматычны даклад ад Міжнароднай арганізацыі Article 19 і Human Constanta.


20 сакавіка (субота) 13:00-15:00 – інтэрактыўны анлайн-семінар пра «Глыбінны антыфашызм» ад Валдзіса Фугаша – што трэба зразумець пра сябе, сваю ролю і адказнасць, калі марыш пра свет без гвалту і прыгнёту.


 21 сакавіка (нядзедя) 13:00-15:00 – анлайн сустрэча па абмене вопытам «валантэрства без дыскрымінацыі» – ці магчыма гэта? Давайце абмяркоўваць! Будзем рады любым прыкладам і асабістаму досведу як ад тых, хто валантэры, так і ад тых, хто працуе з валантэрк_амі.


22 сакавіка (панядзелак) 20:00-21:30 – афлайн-лекцыя ў Мінску ў рамках сустрэч «Корпус говорит» з удзелам Насты Лойка «Чаму я займаюся тэмай дыскрымінацыі» – асабісты досвед і прэзентацыя тэматычнага буклета пра 5 дыскрымінаваных груп у Беларусі.


Рэгістрацыя на ўсе 5 івэнтаў па спасылцы.


23 сакавіка (аўторак) 19:00-21:00 – партнёрскі івэнт ад АБФ («Актыўным Быць файна») у Мінску – афлайн-воркшоп на тэму «Ці можа сям’я дыскрымінаваць дзіцяці? Чаму адукацыя і выхаванне – справа грамадская?». Анкета для рэгістрацыі: https://forms.gle/QVJYBXMNKQJPRpaV7


23 сакавіка (аўторак) 18:30 – 20:00 – партнерскі івэнт ад «Жывой Бібліятэкі» – сацыяльная гульня онлайн. Падрабязней – на сайце арганізацыі.


 Партнёры Тыдня за роўнасць і інклюзію:

  • Часопіс пра гендэр і сэксуальнасць MAKEOUT
  • Майстэрня візуальнага сацыяльнага сторытэлінга Użalka
  • Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт
  • інтэрсекцыянальная ЛГБТК + ініцыятыва «Новыя Рэгіёны» (Магілёў)
  • АБФ ( “Актыўным Быць Файн”)
  • Фэйрплэй – праект про футбол / спорт, павагу і сацыяльна значныя пытанні
  • Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  • Еўрапейскае аб’яднанне супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і ўцекачоў United.