Як не дыскрымінаваць: лайфхакі ад РАДА

Як не дыскрымінаваць: лайфхакі ад РАДА

З 1 па 8 сакавіка ў прамых эфірах Instagram “РАДА” мы размаўлялі пра (не)дыскрымінацыю. Прадстаўнікі і прадстаўніцы арганізацый РАДА расказвалі, як самі сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у сваёй дзейнасці і як ствараюць умовы для таго, каб не дыскрымінаваць іншых.

Калі вы па нейкіх прычынах прапусцілі эфіры — мы падрыхтавалі для вас асноўныя тэзісы і рэкамендацыі, якія, як мы спадзяёмся, дапамогуць вам жыць без дыскрымінацыі.


1 сакавіка — у Дзень нулявой дыскрымінацыі, мы правялі прамы эфір з Любай Ланінай, прыхільніцай Цэнтра “Жывая Бібліятэка”. Мы размаўлялі пра паняцце дыскрымінацыі, пра яе невідавочныя праявы. 

Прыкмет, якія робяцца асновай для дыскрымінацыі, вельмі шмат, вельмі лёгка заблытацца ці не зразумець, што вы падвергліся дыскрымінацыі або самі дыскрымінавалі кагосьці.

Таму мы падрыхтавалі для вас невялікі тэст, у якім на прыкладах вы паспрабуеце вызначыць, была дыскрымінацыя ці не.


2 сакавіка на эфіры мы гутарылі з Дар’ей Рублеўскай пра студэнцтва.

Дар’я прадстаўніца Задзіночання беларускіх студэнтаў, на дадзены момант Задзіночанне прадстаўляе 15 ВНУ Беларусі. Іх місія — фармаванне паўнавартнастнага студэнцкага прадстаўніцтва і развіццё студэнцкага самакіравання ў Беларусі.

Акром развіцця студэнцкай супольнасці (і складанасцей, звязаных з сітуацыяй у краіне і ціскам на студэнцтва), з верасня ЗБС актыўна вядуць улік фактаў ціску і ўжывання рэпрэсій да студэнцтва Беларусі. Вы таксама можаце падзяліцца вашай інфармацыяй.


Эфір 3 сакавіка мы прысвяцілі бяспечнай камунікацыі і прасторы для ўдзельнікаў і ўдзельніц мерапрыемстваў. 

Старшынька “РАДА” Маргарыта Ворыхава, якая з’яўляецца Safe person у Еўрапейскам моладзевым парламенце, распавяла пра свае лайфхакі, якія дапамагаюць зрабіць мерапрыемствы бяспечнымі і інклюзіўнымі.

Паколькі EYP настроены пастаянна ўдасканальвацца як бяспечнае асяроддзе, была створана сістэма агульнасеткавых палітык, правіл і структур падтрымкі. Адзін з такіх “інструментаў” – увядзенне пазіцыі Safe person (бяспечнай персоны).

Бяспечная персона – чалавек з высокім узроўнем эмпатыі, досведам працы з інтэнсіўнымі, стрэсавымі ці складанымі сітуацыямі.

Гэты чалавек павінен прысутнічаць на кожным мерапрыемстве. Ён/яна павінен_а быць даступным для любых пытанняў і праблем, якія могуць узнікнуць ва ўдзельнікаў_ц, падтрымліваць кіраўніцтва мерапрыемства і ведаць, як рэагаваць на любы інцыдэнт, каб спыніць неадпаведныя паводзіны і накіраваць чалавека на прафесійную падтрымку.

Спампоўвайце чэк-ліст бяспечнай персоны на мерапрыемствах.


4 сакавіка мы таксама гаварылі пра бяспечную прастору. У эфіры мы сустрэліся з каардынатаркай ініцыятывы Closet Free Сафіяй Цярэнцьевай і валанцёрам ініцыятывы Уладзем, каб даведацца, як стварыць бяспечную прастору для ЛГБТК+ людзей.

Сафія і Уладзь распавялі пра простыя правілы, якія дазваляюць кожнаму і кожнай адчуваць сябе ў бяспецы на іх мерапрыемствах, а таксама гаварылі пра важны момант для ЛГБТК+ людзей – прыняцце. 

Кампанія “Дело Пи” збірае карысныя матэрыялы на тэму прыняцця ў адным месцы. А зараз яшчэ і робяць крутую канферэнцыю – #superparents.

Мерапрыемствы ў рамках канферэнцыі праходзяць у анлайн-фармаце з 6 па 27 сакавіка, на ёй прадстаўлены вопыт бацькоўскіх рухаў Малдовы, Беларусі, Украіны, Літвы і Расіі, асабістыя гісторыі супер-бацькоў, якія ўсталі на абарону сваіх дзяцей ад дыскрымінацыі, якія распавядаюць, як рэагаваць на камін-аўт свайго блізкага чалавека, як працуе булінг, як звязаны крытыка норм і гендарная ідэнтычнасць, і многае іншае.


5 сакавіка мы размаўлялі са старшынькай моладзевага грамадскага аб’яднання NSNL Ганнай Холад і чаліняй NSNL Вікторыяй Макаранка пра дыскрымінацыю на тэрытарыяльным прызнаку.

Мы абмеркавалі, якія ў нас узнікаюць асацыяцыі са словамі “сталіца”і “рэгіёны”, якія інсуюць стэрэатыпы пра жыхароў і жыхарак Мінска і рэгіянальных гарадоў.

Асацыяцыі са словам “сталіца”: бамонд, тусоўкі, паскораны рытм жыцця , заняпад сіл, энергіі, неабходнасць хадзіць у зручным абутку, дакладна не на абцасах.
З рэгіёнамі: мурашнік, “ты не чалавек”, вялікая канкурэнцыя.

Стэрэатыпы пра жыццё ў рэгіёне: калі ты жывеш у рэгіёне, то шмат п’еш і наогул людзі там співаюцца. Калі ты жывеш у рэгіёне, то ты не амбіцыйны і цябе ўсё задавальняе, ты не цікава жывеш, людзі ў рэгіёнах некультурныя.

Людзі, якія жывуць у Мінску, рабілі акцэнт на тым, што яны не кажуць сталіца, кажуць “мы жывем у Мінску”, а сталіцай называюць хутчэй тыя, хто прыехаў у Мінск.

Што з гэтым рабіць? Як працаваць з гэтымі стэрэатыпамі? Глядзіце эфір, мы паспрабавалі адказаць на гэтыя пытанні.


6 сакавіка разам з Сабінай Аліевай мы пачалі з абмеркавання ўплыву знешнасці на працоўныя адносіны.

Лукізм (дыскрымінацыя па знешнасці) — абазначэнне станоўчых стэрэатыпаў, выбару паводзін у адносінах да фізічна прывабных людзей, а таксама да тых, чыя знешнасць адказвае культурна-сацыяльным уяўленням і нормам таго ці іншага грамадства.

У ходзе аднаго апытання ў ЗША высветлілася, што дыскрымінацыя з-за знешнасці сустракаецца часцей, чым па этнічнай або нацыянальнай прыкмеце.

У навуцы ёсць паняцце “эфект арэолу”: гэта калі мы судзім аб з’яве ў цэлым па адной толькі прыкмеце. Напрыклад, лічым прыгожага чалавека аўтаматычна разумным, добрым і таленавітым.

Вось як “эфект арэолу” вакол прыгажосці ўплывае на нашы рашэнні:

  • чалавек з сіметрычным тварам здаецца нам больш здаровым
  • прыгожыя незнаёмцы выклікаюць больш даверу
  • прысяжныя ў судзе схільныя выбіраць мяккае пакаранне для прыгожых людзей
  • прыгожыя настаўнікі матывуюць студэнтаў больш эфектыўна вучыцца

Псіхалагіня, прафесарка, аўтарка кнігі “Эпідэмія хваробы прыгажосці: як апантанасць знешнім выглядам ўплывае на дзяўчат і жанчын» Рэнэ Энгельн цытуе ў кнізе даследаванні, якія даказваюць, што культ прыгажосці вядзе да павелічэння выпадкаў дэпрэсіі, засмучэнням харчовай паводзін, кагнітыўных парушэнняў, страты часу і грошай.


Эфір 7 сакавіка мы прысвяцілі антыдыскрымінацыйным палітыкам, дакладней таму, з якімі складанасцямі сутыкаюцца моладзевыя арганізацыі пры іх укараненні. Разабрацца з гэтай тэмай нам дапамагала сяброўка Савета “РАДА” Вольга Пупкевіч.

Недыскрымінацыйная палітыка — своеасаблівы набор інклюзіўных практык і методык, якія сістэматычна ўключаны ў дзейнасць арганізацыі, а прынцыпы, якія закладзены ў гэтую палітыку, трансліруюцца як падчас мерапрыемстваў, так і ў кантэнце сацыяльных сетак арганізацыі.

5 складанасцей укаранення недыскрымінацыйнай палітыкі

  1. страх
  2. няма магчымасці прадугледзець патрэбы ўсіх груп (напрыклад, знайсці памяшканне з пандусамі)
  3. няма кампетэнцый працаваць з рознымі ўзростамі
  4. методыкі, з якімі можна эфектыўна працаваць толькі на адной пэўнай катэгорыі людзей
  5. разыходжанне поглядаў у дачыненні да дыскрымінацыйных практык унутры каманды

Воля падрыхтавала некалькі простых інструментаў, якія зробяць вашы мерапрыемствы і камунікацыю недыскрымінацыйнымі:

  • выкарыстоўвайце фемінітывы
  • не выкарыстоўвайце ўзроставае абмежаванне (напрыклад, “пры адборы перавагу будуць мець людзі не больш 30 гадоў”)
  • купляйце дыябетычныя пячэнькі
  • выкарыстоўвайце бачныя шрыфты на афішах
  • па магчымасці запрашайце сурдаперакладчыка, рабіце субтытры на відэа

Таксама прапануем карыстацца парадамі з Памяткі для НДА ад Задзіночання беларускіх студэнтаў і Базай інклюзіўных практык ад Цэнтра “Жывая Бібліятэка” (там іх ужо 25!)


8 сакавіка – Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і эмансіпацыю. У гэты дзень мы правялі эфір з Крысцінай – фемактывісткай і прыхільніцай Цэнтра “Жывая Бібліятэка”. 

Крысціна вядзе тэлеграм-канал “Персікавая сода” пра фемінізм. Там вы можаце знайсці падборкі артыкулаў, падкастаў і разважанняў на тэмы фемінізму, маскулінасці, сэксізма ў рэкламе і многае іншае.


І самае галоўнае – усе эфіры мы запісалі і захавалі для вас у IGTV у Інстаграме “РАДА”!