“РАДА” ідзе ў Кансультатыўны савет па справах моладзі Савета Еўропы

“РАДА” ідзе ў Кансультатыўны савет па справах моладзі Савета Еўропы

Кансультатыўны савет па справах моладзі з’яўляецца няўрадавым партнёрам у структуры сумеснага кіравання, які ўсталёўвае стандарты і прыярытэты працы моладзевага сектара Савета Еўропы і выносіць рэкамендацыі па будучых прыярытэтах, праграмах і бюджэтах.

Ён складаецца з 30 прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых НДА і сетак Еўропы, і яго галоўная задача — кансультаваць Камітэт міністраў па ўсіх пытаннях, што тычацца моладзі. 

У прыватнасці, Кансультатыўны савет дапамагае забяспечыць уключэнне моладзевай палітыкі ў Праграму дзейнасці Савета Еўропы, падаючы меркаванні і прапановы ўсім органам арганізацыі. Яна таксама забяспечвае ўцягванне моладзі ў іншыя віды дзейнасці Савета Еўропы і прапагандуе палітыку за межамі арганізацыі.

Кансультатыўны савет па справах моладзі прасоўвае сістэму сумеснага кіравання ў працэсах прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях у якасці перадавой практыкі ўдзелу моладзі, дэмакратыі і інклюзіўнасці, адначасова падрыхтоўваючы і заахвочваючы маладыя пакаленні браць на сябе адказнасць за пабудову жаданага імі грамадства.

Лявон Марозаў, міжнародны сакратар Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” ў гэтым годзе ідзе на выбары ў Кансультатыўны савет па справах моладзі!

«Я быў аўтарам першага беларускага ўніверсальнага перыядычнага агляду ААН па правах моладзі, некалькі гадоў працаваў лектарам па міжнародным праве і правах чалавека ў В’етнаме, Грузіі, Ліване і шэрагу еўрапейскіх краін. Я таксама ў другі раз з’яўляюся сябрам экспертнай групы па правах моладзі Еўрапейскага моладзевага форуму.

У красавіку гэтага года будзе гістарычны момант для мяне, для беларускай моладзі і, вядома, для ўсіх вас — упершыню адзін з свабодных беларусаў будзе балатавацца ў Кансультатыўны савет па справах моладзі. 

Мы з «РАДА» многае перажылі за апошнія некалькі гадоў: нас арыштоўвалі, нам давялося пакінуць нашу краіну, нашу арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі, апошнія 15 гадоў наш урад практычна не размаўляў з намі, але ўся наша каманда і я робім усё магчымае, каб жыць у свабоднай, дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі!

Як вы ўжо ведаеце, стратэгія моладзевага сектара да 2030 года накіравана на развіццё дэмакратыі ў нашых краінах, забеспячэнне правоў моладзі, садзейнічанне мірнаму і інклюзіўнаму грамадству і кансалідацыю моладзевай працы ў нашым свеце, які змяняецца.

Летась «РАДА» атрымала прэмію За правы моладзі, таму што я і ўся наша каманда прыклалі вялізныя намаганні для абароны правоў моладзі ў Беларусі. Цяпер я асабіста гарантую, што зраблю ўсё магчымае і ў кансультатыўным савеце па справах моладзі.

Я думаю, што гэта велізарны выклік і для мяне, і для ўсёй беларускай моладзі. Я ўпэўнены, што наступны мандат можа быць гістарычным, і мы ўсе зможам сказаць — кожны голас чутны, сёння ён беларускі». 

Вы можаце напісаць Лавону на international@rada.fm з любымі пытаннямі!