“5 пытанняў пра смяротнае пакаранне”
У некаторых краінах выносяць смяротныя прысуды людзям, якім было менш за 18 гадоў на момант здзяйснення злачынства, у іншых — людзям з псіхічнымі засмучэннямі, а ў трэціх смяротнае пакаранне выносяць пасля несправядлівых судовых разглядаў.
Усё гэта парушэнні нормаў і стандартаў міжнароднага права. Людзі могуць праводзіць шматлікія гады, чакаючы выканання смяротных прысудаў, не ведаючы, калі прыйдзе іх гадзіна і ці змогуць яны ў апошні раз убачыцца з роднымі.
У штогадовым дакладзе Amnesty International распавядаецца пра ўжыванне смяротнага пакарання па прыгаворы суда за перыяд са студзеня па снежань 2020 года.
Інфармацыя збіралася з розных крыніц, у тым ліку з афіцыйных дадзеных, судовых рашэнняў, звестак ад асуджаных на смерць, іх сваякоў і прадстаўні_ц, публікацый у СМІ.
Мы падрыхтавалі для вас карткі з адказамі на “5 пытанняў пра смяротнае пакаранне”.
Поўны тэкст даклада Amnesty International чытайце па спасылцы.
“Неверагодна радуе тое, што свет рухаецца ў бок да адмены смяротнага пакарання. Дасягненне ў 2020 годзе мінімальнага паказальніка за апошняе дзесяцігоддзе — гістарычны момант. Разам з гэтым прыемным міравым уздымам варта адзначыць і сумную беларускую статыстыку: у 2020 годзе былі вынесены 3 смяротныя прыгаворы, з якіх 2 — у дачыненні да 19 і 21-гадовых братоў Косцевых*.
Мы — Нацыянальны савет 28 моладзевых арганізацый — у цяперашні час як ніколі занепакоены сітуацыяй з беларускім правасуддзем, утрыманнем у зняволенні палітычных апанентаў_к дзеючай улады і працягваем бескампрамісную палітыку па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі”.
* 30 красавіка стала вядома, што асуджаных да смяротнага пакарання Іллю і Станіслава Косцевых памілавалі. Гэта другі выпадак у гісторыі незалежнай Беларусі.