Гендар з розных бакоў

Гендар з розных бакоў

Гендар з розных бакоў — гэта інтэрактыўны адукацыйны курс, падчас якога вы можаце паразмаўляць пра салідарнасць, клопат і чалавечую годнасць з гендарнай, філасофскай і прававой перспектывы. 

Курс падыходзіць для ўсіх, хто хоча адкрыць для сябе нешта новае і абмеркаваць тое, што баліць і хвалюе. Арганізатаркі робяць упор на жывую камунікацыю, вітаюць асабісты ўклад удзельніц і шануюць іх за ідэі, вопыт і разнастайнасьць поглядаў.

Гендар з розных бакоў — гэта:

  • інтэрактыўныя заняткі па гендарнай тэорыі, уключаючы дыскусіі, дэбаты і гендарны квіз;
  • група падтрымкі з аднадумцамі;
  • майстар-класы і нефармальныя афлайн-вечарынкі.

Форма заняткаў: анлайн + тры афлайн-сустрэчы для жадаючых

Дэдлайн падачы заявак — 28 верасня. Удзел бясплатны

Рэгістрацыя на курс. Вам паведамяць пра вынікі адбору 1 кастрычніка.

Пачатак заняткаў — 4 кастрычніка. 

Курс складаецца з наступных тэматычных блокаў:

  • Права і гендар
  • Салідарнасць і супольнасці (Вольга Шпарага)
  • «Sisterhood is powerful». Сястрынства як палітычны феномен (Юлія Міцкевіч)
  • Гендарны клопат і эмацыйная праца (Лена Агарэлышава)
  • Фем-квіз
  • Нефармальная камунікацыя афлайн (ініцыятыва «тэндар на гендар» і Тоні Лашдэн)