Анлайн-курс Экаактывізм. Пачатак

Анлайн-курс Экаактывізм. Пачатак

Жадаеце вырашаць экапраблемы свайго горада ці раёна, удзельнічаць у жыцці горада, уплываць на яго развіццё, але не ведаеце з чаго пачаць? Тады гэты курс для вас!

Эксперты_кі Экадома падзеляцца сваімі ведамі, досведам, алгарытмамі дзеянняў, гісторыямі рэальных кейсаў і пакажуць на прыкладах – змены залежаць ад кожнага і кожнай з нас.

Для каго гэты курс?

  • Пачаткоўцы.
    Калі вы толькі пачынаеце цікавіцца экалагічнай тэматыкай і не ведаеце, з чаго пачаць.
  • Актывісты і актывісткі.
    Калі вы ўжо маеце некаторы досвед і жадаеце пашырыць свае веды.
  • Неабыякавыя жыхары і жыхаркі.
    Калі вы жадаеце вырашаць лакальныя экопроблемы, але не маеце дастатковых ведаў і досведу.

Патрабаванне да ўдзельнікаў і ўдзельніц

Наяўнасць доступу да інтэрнэту, досвед працы з online-інструментамі (zoom, miro, google-docs, telegram), а таксама магчымасць наведаць усе 5 анлайн-сустрэч.

Што вы атрымаеце ад курсу

  • Агульныя звесткі аб экаактывізме
  • Даведаецеся, якія існуюць экалагічныя правы і як іх можна рэалізоўваць
  • Пазнаёміцеся з прадстаўнікамі экаНДА, даведаецеся пра іх досвед і дзейнасць, і як з імі можна супрацоўнічаць
  • Даведаецеся, што такое інструменты экаактывіста і якія яны бываюць
  • Азнаёміцеся з паспяховымі і не вельмі кейсамі, калі жыхары і жыхаркі змагаліся за свае экалагічныя правы і інтарэсы
  • Даведаецеся, якія існуюць падыходы і стратэгіі па рашэнні экапраблем

Вы натхніцеся і зразумееце, што ад вас таксама залежыць, якім быць гораду, раён, краіна!

Праграма курса

8 снежня – Экаактывізм, і наколькі экалагічныя праблемы — наша зона адказнасці.

13 снежня – Інструменты актывіста — ад зваротаў грамадзян да інфакампаніі. Экалагічнае заканадаўства — нацыянальнае і міжнароднае.

15 снежня – Гісторыі, дзе актывісты_кі змаглі дабіцца абароны сваіх экаінтарэсаў.

20 снежня – Стратэгіі па вырашэнні экалагічных праблем.

22 снежня – Эк руху Беларусі — ці ёсць ён цяпер, чым займаюцца арганізацыі і іх роля і месца ў Беларусі.

Рэгістрацыя да 5 снежня ўключна.