Міжнародная дзейнасць РАДА

3 снежня 2021 года ў межах сустрэчы прадстаўнікоў і прадстаўніц Усходняга Партнёрства і шведскіх партнёрскіх арганізацый НДА адбылася сустрэча са Святланай Ціханоўскай.

Мэта сустрэчы — атрымаць свежую інфармацыю і пагутарыць са Святланай Ціханаўскай і яе камандай па пытаннях, якія тычацца моладзі.
Прадстаўнік РАДА таксама прыняў удзел у сустрэчы, разам са шведскім нацыянальным моладзевым саветам LSU.
Міжнародны сакратар РАДА Лявон Марозаў выступіў з прапановай да Святланы Ціханоўскай працягнуць супрацоўніцтва ў галіне адвакацыі і абароны правоў беларускай моладзі ў Беларусі і на міжнародным узроўні, у тым ліку пачаць працу пры падтрымцы шведскіх партнёраў, якая тычыцца падтрымкі маладых палітвязняў.
Нагадаем, за тыдзень да гэтага, генеральная сакратарка Ганна Дапшэвічутэ, міжнародны сакратар Лявон Марозаў і Policy Officer Зміцер Герыловіч Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” правялі працоўныя сустрэчы з міністаркай замежных спраў Швецыі – Анн Ліндэ, міністрам Швецыі па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне развіцця Пер Олсан Фрыд, пастаянным прадстаўніком Швецыі на еўрапейскім узроўні – Андэрс Ліндхом, а таксама сябрам Еўрапейскі парламента ад Швецыі – Эвін Інсір.

