Як пераследуюць і катуюць моладых людзей у Беларусі. Кейс Арцёма Баярскага

9 снежня 2021 года, Мінскі гарадскі суд у асобе суддзі Алены Шылько, вызнаў 20-гадовага палітычнага зняволенага Артёма Баярскага вінаватым па 2 артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне і кіраўніцва экстрэмісцкім фарміраваннем) і ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і асудзіў да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Заканадаўства прадугледжвае ў першым выпадку, што Арцём стварыў ці кіраваў экстремісцкай арганізацыяй, а ў другім кіраваў ці прымаў актыўны удзел у дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак, ігнаруючы законныя патрабаванні прадстаўнікоў улады.
Беларускія праваабаронцы, сыходзячы з аналізу акцый пратэсту і іх уплыву на грамадскі парадак прыйшлі да высновы, што ў перыяд электаральных і пост-электаральных акцый пратэсту грамадскі парадак не быў груба парушаны, сыходзячы з чаго падазраваемых, абвінавачваемых, асуджаных па 342 артыкуле прызнаюць палітзняволенымі без сумневаў, а пераслед па гэтай норме лічаць безумоўна палітычна матываваным.
Храналогія пераследу Арцёма Баярскага.
20-гадовы Арцём Баярскі, ураджэнец Гродна, да затрымання вучыўся на хімічным факультэце БДУ. Ён чатыры разы станавіўся стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў.
Арцём быў затрыманы ва ўзросце 19 год, 20-годдзе сустрэў у засценках Следчага ізалятара. За тыдзень да Дня народзінаў стала вядома пра яго адлічэнне з хімічнага факультэта БДУ.
Адміністрацыйнае затрыманне за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 16.11.2020.
19-гадовы студэнт быў затрыманы пасля Марша сталых людзей па вяртанні ў інтэрнат: на выхадзе з метро яго чакаў таніраваны мікрааўтобус з людзьмі ў чорным без апазнавальных знакаў.
Арцём быў затрыманы, па далейшых сведчаннях быў збіты ў мікрааўтобусе. Быў асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У сваім дзённіку Арцём падрабязна апісаў збіццё:
“Калі завялі ў бус, мяне адразу ж пачалі біць. Білі ў асноўным кулакамі па твары, таксама закранула левую руку і левы бок. Паставілі сіняк пад левае вока, таксама быў моцны боль у раёне левай скроні. Невядомыя ў чорным патрабавалі назваць, дзе я жыву і вучуся, адначасна абсыпаючы мяне тумакамі і круцячы пальцы. Потым на двух пальцах быў моцны ацёк і яны балелі. Пакуль везлі ў РУУС, у мой бок сыпаліся рознага роду пагрозы, абразы. Пагражалі, што адлічаць з універсітэта і я пайду ў войска. Пыталіся, ці пенсіянер я і навошта хаджу на іх маршы. Сцвярджалі, што я праплочаны. Я вырашыў згаджацца з усім іх славесным патокам. Здаецца, гэта некалькі супакойвала іх злосць, і яны пераставалі мяне біць. У мяне знайшлі сцяг Хабараўска, зрабілі ў ім дзірку і напялілі яго мне на галаву. У такім “уборы” мяне даставілі ў РУУС Ленінскага раёна. Калі я выйшаў з буса, адчувалася, што ў мяне вока было прыпухлым і вельмі моцна балела галава. Пасля дастаўкі ў РУУС і да канца маіх сутак больш фізічнага гвалту да мяне не ўжывалася”.
Праваабаронцы адзначаюць, што Арцём Баярскі выключна мірным чынам рэалізоўваў свабоду мірных сходаў і выказвання свайго меркавання.
Ягоная грамадская дзейнасць ніякім чынам не ўяляе пагрозу нацыянальнай ці грамадскай бяспецы, грамадскаму парадку, здароўю і маральнасці насельніцтва, правам і свабодам іншых асобаў. Адпаведна, такога кшталту дзейнасць мае законныя і легітыныя мэты і не можа падлягаць дапушчальным абмежаванням, устаноўленым у арт. 19, 21 і 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Мірныя пратэсты, нязгода і крытыка палітыкі дзейснай улады з’яўляецца неад’емным правам грамадзянаў Беларусі, а пераслед і пазбаўленне волі за гэта з боку дзяржавы з’яўляецца нічым іншым, як парушэннем правоў чалавека.
Крымінальны палітычна матываваны пераслед.
24 сакавіка 2021 году ў час актыўных прэвентыўных затрыманняў перад “Днём Волі” (неафіцыйнае свята ў Беларусі, якое адзначаецца 25 сакавіка ў памяць абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікай незалежнасці ў гэту дату ў 1918 г. і зневажаецца цяперашнімі ўладамі) Арцём Баярскі быў затрыманы ў інтэрнаце БДУ а 06:30 раніцы.
Вядома, што ў той жа дзень ён быў падвергнуты катаванням з боку супрацоўнікаў МУС, якія змушалі яго прызнацца на відэа ў адміністраванні пабліка “Мая краіна Беларусь”.
25 сакавіка гэтае відэа з прызаннямі Арцёма было размешчана ў Telegram-канале вядомага прапагандыста дзяржаўнага ТВ Рыгора Азаронка.
Пасля гэтага Арцём быў пераведзены ў Следчы ізалятар №1 г. Мінска, дзе ўтрымліваўся да суда цягам 8.5 месяцаў ва ўмовах псіхалагічнага ціску з боку сукамернікаў, якіх выкарыстоўвалі следчыя ў мэтах дадатковага ўздзеяння на маладога чалавека, а таксама блакады карэспандэнцыі, ствараючы інфармацыйны вакуум.
Спатканне са сваякамі было дазволена толькі пасля перадачы справы ў суд, перад непасрэдным разглядам справы ў судзе.
Судовы працэс.
29 лістапада 2021 ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся працэс. На пачатку разгляду суддзя Алена Шылько па хадайніцтве пракуроркі Вольгі Дзіндзілевіч вырашыла праводзіць судовае разбіральніцтва па справе ў закрытым рэжыме, бо “ў матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з Telegram-канала, прызнанага экстрэмісцкім”.
Згодна з матэрыяламі справы, са жніўня 2020 па сакавік 2021 года 20-гадовы Арцём Баярскі «адміністраваў адзін з найбуйнейшых Telegram-каналаў, прызнаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь экстрэмісцкім фарміраваннем і чат, які аб’ядноўвае студэнтаў спецыялізаванага факультэта вышэйшай навучальнай установы краіны. Абвінавачаны, кіруючы экстрэмісцкай супольнасцю, фармаваў яго склад, размяркоўваў ролі, вёў кантроль па інфармацыйным напаўненні рэсурсу і арганізоўваў удзел яго членаў у акцыях пратэсту.
З мэтай публічнага выказвання супрацьзаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, публікуючы заклікі да вядзення радыкальнай дзейнасці ў чатах мэсэнджара Telegram, малады чалавек падабраў удзельнікаў для выканання сваіх злачынных мэтаў.
У супольнасцях абвінавачаны навучаў метадам узаемадзеяння, спосабам непадпарадкавання законным патрабаванням праваахоўнікаў, пераконваў да здзяйснення канкрэтных супрацьпраўных дзеянняў і распаўсюджваў інфармацыю аб месцы збору ўдзельнікаў чата. Акрамя гэтага, ён асабіста ажыццяўляў кантроль за іх прыбыццём да прызначанага часу на запланаваныя ў сталіцы несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, а таксама за вяртаннем з такіх.
Рэалізуючы свой злачынны намер, ён прымаў меры па згуртаванні і павелічэнні колькасці супольнасцяў — падтрымліваў іх маральна ў гутарках прыватнага характару, арганізоўваў правядзенне сумеснага вольнага часу, у тым ліку сумеснага распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў і пратэстнай сімволікі, фарміруючы ў асобаў гатоўнасць і жаданне ўдзельнічаць у супрацьзаконных дзеяннях, калі гэта спатрэбіцца, а таксама стварэнню ў грамадзян пратэстнага настрою». Гэтыя дзеянні Арцёма Баярскага кваліфікавалі па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем).
Акрамя гэтага, Баярскага абвінавацілі ў актыўным ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка мінулага года:
«Рухаючыся па праспектах Машэрава і Пераможцаў, а таксама па вуліцах Арлоўскай, Сурганава і Багдановіча ў сталіцы, ён ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, груба парушаў грамадскі парадак і выкрыкваў розныя лозунгі пратэстнага характару. Акрамя гэтага малады чалавек наўмысна блакаваў шляхі транспартных камунікацый шляхам сумеснага выхаду з іншымі асобамі на праезную частку, маючы пры сабе сцяг, які выкарыстоўваўся як пратэстны сімвал».
Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
На прыкладзе кейса пераследа Арцёма Баясркага адзначаем, што да маладых зняволеных па палітычных матывах у Беларусі прымяняюцца:
- катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, якое забаронена (арт. 7 Міжнароднага Пакта а грамадскіх і палітычных правах ААН: “Никто не должен подвергаться пыткам или жестоким, бесчеловечным или унижающему его достоинство обращению или наказанию”), арт. 128 КК РБ (злачынства супраць бяспекі чалавецтва), арт. 394 КК РБ (прымус да дачы паказанняў)
- дэманстратыўна жорсткія меры стрымання пад час следчых дзеянняў, якія абіраюцца без уліку дадзеных і характэрыстык асобы, выключна з рэпрэсіўнай мэтай,
- выкарыстанне сукамернікаў у якасці дадатковага метаду псіхалагічнага ціску з мэтай прызнання віны,
- блакада карэспандэнцыі і стварэнне ўмоваў інфармацыйнага вакуума,
- незаконнае абмежаванне ў спатканнях са сваякамі пад час утрымання пад вартай,
- зневажальная гонар і чалавечую годнасць практыка запісу “пакаяльных” відэа для дзяржаўнага тэлебачання і Telegram-каналаў, якія носяць прапагандысцкі характар.
Мы выказваем абурэнне тымі ўмовамі, у якіх утрымліваўся і працягвае ўтрымлівацца Арцём Баярскі.
Катаванні, бесчалавечае і прыніжаючае чалавечую годнасць абыходжанне цалкам непрымальныя, незалежна ад цяжару здейсненага злачынства. Улады павінны неадкладна вызваліць Арцёма Баярскага і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго, апроч гэтага ўзбудзіць крымінальную справу і правесці раследванне фактаў катаванняў прадстаўнікамі МУС Арцёма Баярскага і прыцягнуць вінаватых да ўстаноўленай законам адказнасці.
Мы заклікаем міжнародную супольнасць выказаць салідарнасць са зняволеным. Гэта магчыма, выканаўшы адно ці некалькі дзеянняў:

- распавесці пра кейс Арцёма Баярскага ў сацыяльных сетках,
- выйсці на акцыю салідарнасці з плакатам у падтрымку Арцёма Баярскага ў вашай краіне ці далучыцца да штотыднёвых акцый салідарнасці беларускай дыяспары ў вашай краіне,
- даслаць Арцёму паштоўку ці ліст з падтрымкай.