Анлайн-курс “Вучымся шукаць грошы на свае праекты”
Вы прасілі – мы зрабілі. Запускаем набор на анлайн-курс пра тое, як і дзе браць сродкі на вашыя цудоўныя ініцыятывы і праекты.
Вось што будзем вывучаць:
- Не грантамі адзінымі: якія існуюць спосабы прыцягнення сродкаў і што з гэтага падыдзе вашай ініцыятыве.
- Донары і фонды: хто гэтыя таямнічыя арганізацыі і як пачаць з імі працу.
- Праектныя бюджэты і заяўкі: як рэалістычна планаваць выдаткі і якасна ўпакоўваць вашыя ідэі для донараў.
- Маніторынг, справаздачы, празрыстасць: важныя складнікі фінансавай дзейнасці, на якія часта звяртаюць недастаткова ўвагі.
Калі дэдлайн падачы заяўкі на курс?
Дэдлайн падачы заяўкі – 16 ліпеня ўключна. Курс пачнецца 22 ліпеня. Мы напішам табе пра вынікі адбору 19 ліпеня.
Які фармат курса?
Мы прапаноўваем 6 заняткаў з Ганнай Дапшэвічутэ – эксперткай па фандрайзінгу! На занятках ты атрымаеш усю тэарэтычную базу па пошуку сродкаў і напісанню заявак. Але найбольш каштоўная частка курсу – магчымасць з дапамогай Ганны папрацаваць над уласнай заяўкай і выйсці пасля навучання з гатовым дакументам для падачы на грантавыя конкурсы.
Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне. На нашых курсах часта высокі конкурс і абмежаваная колькасць месцаў – падавайся, толькі калі дакладна ўпэўнены_ая, што будзеш наведваць заняткі!
Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.
Які расклад курса?
Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і шточацвер а 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.
- 22.07 Варыянты пошуку сродкаў: уводная тэарэтычная частка
- 25.07 Донары: хто гэта і як з імі працаваць
- 29.07 Праектныя заяўкі
- 01.08 Платформы для збору сродкаў і іх нюансы
- 05.08 Праектныя бюджэты
- 08.08 Маніторынг, справаздачы, празрыстасць
Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!
Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected]