Праграма RADA Market у Вільнюсе 10 жніўня!

RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!
Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю.
Гэта выдатная магчымасць расказаць пра сябе, знайсці новую аўдыторыю, завязаць карысныя кантакты, дамовіцца аб партнёрстве на будучыню і добра правесці час!
- Дзе: Vytenio g. 6, teatras “Vilniaus klasika”, Вільнюс
- Калі: 10 жніўня, з 12:00 да 21:00
Што вас чакае:
Асноўная пляцоўка
- 12:00 – 17:00 – Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц
- 17:00 – 18:00 – Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас
- 18:00 – 18:30 – Дабрачынны аўкцыён з Мікітам Бялевічам
- 19:00 Stand up Ірыны Прыходзька
- 21:00 After-party у клубе Red Cat (Vytenio g. 50d)
Уваход вольны!
Ты зможаш пазнаёміцца з такімі арганізацыямі і ініцыятывамі, як “Умовы для мовы”, Фонд беларуской салідарнасці BYSOL, АБФ – Актыўным Быць Файна, беларуская наркафем ініцыятыва Дарэчывы, ПЦ “Вясна”, Задзіночанне беларускіх студэнтаў ЗБС, моладзевая арганізацыя “Іншыя”, Вольныя паштоўкі, Гэта База – і гэта яшчэ не ўсе!
Як і ў мінулым годзе цябе чакае шмат беларускіх рамеснікаў і рамесніц. Ад беларускіх лялек і свечак ручной працы да беларускага мерча на любы густ! Ніжэй нават не поўны спіс таго, што ты зможаш знайсці на RADA Market:




Пляцоўка майстар-класаў
- 12:00 – 13:00 – Лепім з гліны
- 13:00 – 14:00 – Сабіраем калаж на тэму “Аўтапартрэт”
- 14:00 – 15:00 – Шыем ляльку ўласнымі рукамі / Ствараем сваё ўласнае ўпрыгожанне
- 15:00 – 16:00 – Варкшоп па DIY-друку (do it yourself) на цішотках / Майстар-клас па макіяжу “Ззяй”
- 16:00 – 17:00 – Майстар-клас па Vogue dance
- 13:00-17:00 – Майстар-клас з Левонам Халатрянам па стварэнні чокераў. Працягласць 5 гадзінаў з перапынкамі. Колькасць месцаў абмежаваная!

Мы забяспечым вас усімі неабходнымі матэрыяламі — нічога браць з сабой не трэба!
Удзел у майстар-класах бясплатны.
Таксама на RADA Market будзе кропка фрымаркета (freemarket) — гэта бясплатны кірмаш, дзе кожны_ая могуць аддаць і знайсці добрыя рэчы бясплатна.
Вы збіраеце дома ўсё, што не трэба вам, прыносіце на RADA Market, а наўзамен можаце ўзяць там усё, што зацікавіць вас. Прынесці можна ўсё, што заўгодна!
І галоўнае — уваход на RADA Market для ўсіх вольны!