«Гаварыць складана, але важна». Карысная падборка для бацькоў

«Гаварыць складана, але важна». Карысная падборка для бацькоў

Згодна з даследаваннем патрэб беларускіх бацькоў у тэме гендарнага і сэксуальнага выхавання, праведзеным медыя-ініцыятывай “Гэта Окей”, 92,9% апытаных лічаць, што на тэмы гендара і сэксуальнасці з дзецьмі павінны размаўляць бацькі. Усе апытаныя бацькі таксама выказалі думку, што

«Гутаркі пра гендар і сэксуальнасць уплываюць на блізкасць з дзецьмі».

Але як весці гэтыя гутаркі? У нашым дзяцінстве з намі пра такое не размаўлялі. А тэма сэксу, сэксуальнасці і гендара вельмі табуяваная ў беларускім грамадстве. Мы часта баімся асуджэння, не ўпэўнены, у якім узросце і як гаварыць.

Гэта падборка ад бацькоў, эксперт_ак і медыя-ініцыятывы «Гэта Окей», дзе сабраны карысныя кнігі, фільмы, мультфільмы, курсы, платформы, падкасты і Youtube-каналы на тэмы гендарнага і сэксуальнага выхавання.

Кнігі

у падборцы яшчэ 17 кніг 

«Інтымны лікбез з бацькамі і без», Юлія Ярмоленка 

Настольная кніга, якая адкажа на пытанні пра тое, як правільна называюцца палавыя органы і як яны ўладкаваны; што такое правілы інтымнай гігіены і чаму яны так важныя; як правільна хадзіць у туалет і паводзіць сябе ў грамадскіх прыбіральнях; чаму ўзнікае эрэкцыя і што такое менструацыя; адкуль бяруцца дзеці?

Мультфільмы

у падборцы яшчэ 5 мультфільмаў

«Пра Міру і Гошу»

Гэта мультсерыял пра жыццё простай сям’і: мама, тата, старэйшы брат, малодшая сястра, малыш Бэйбі і сабачка Соня. Кожны дзень Міра або Гоша сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі, якія яны паспяхова вырашаюць з дапамогай бацькоў. Адносіны з сябрамі ў двары, новыя знаёмствы, лепшыя сябры і сваркі адзін з адным – усё гэта цікава і часам складана, але Міра і Гоша ведаюць, што з любой сітуацыі можна знайсці выхад. Ёсць шмат серый пра эмоцыі, адносіны, біялогію – гэта можа дапамагчы пагаварыць пра складаныя тэмы праз мультфільм.

Фільмы і серыялы

у падборцы яшчэ 12 фільмаў

«Пераросткі» 

Брытанскі серыял пра групу падлеткаў, якія спрабуюць справіцца з пераходным узростам і ўсімі вынікаючымі праблемамі: адносінамі, першым сэксам, вучобай. Як не зганьбіцца на вачах у ўсёй школы, як адчапіцца ад мясцовых хуліганаў, як звабіць спадабаўшуюся дзяўчыну, як здаць экзамен, калі ў галаве зусім не тыя думкі – пра гэта раскажа гісторыя чатырох сяброў, для якіх падлеткавае жыццё аказалася цяжэйшым, чым яны меркавалі.

Платформы і артыкулы

у падборцы яшчэ 10 платформаў (артыкулаў) 

Teenergizer 

Калі вашы дзеці – падлеткі, то ёсць супер карысны ўкраінскі праект Teenergizer. Гэта рух, які аб’яднаў падлеткаў з рэгіёна Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Унікальнасць Teenergizer у тым, што праекты для падлеткаў прыдумляюць і ўвасабляюць самі падлеткі. Тут можна знайсці інфармацыю пра сэкс, бяспеку, мастурбацыю, разнастайнасць.

Instagram старонкі і блогі

у падборцы яшчэ 5 блогаў

Sex_ed

Праект пра сэксуальную адукацыю. Ён можа быць карысны для вас, але таксама і для вашых дзяцей-падлеткаў. Бо чым больш яны могуць прачытаць карыснай інфармацыі, тым больш бяспечна яны сябе адчуваюць. У праекта таксама ёсць telegram-канал і youtube-канал – выбірайце сваю платформу.

Падкасты і youtube

у падборцы яшчэ 7 падкастаў/відэа

Мама, я больш не Будда

Псіхалагіня Каця Казлоўская абмяркоўвае з псіхолагамі радасці і болі сталення, сепарацыю, бацькоўскія ўстаноўкі і шмат іншага. Падкаст пра дзяцей кожнага ўзросту.

Курсы

у падборцы яшчэ 2 курсы

«Не, гэта нармальна»

Акрамя платформы з інфармацыяй пра бацькоўства, праект прапануе курс для будучых бацькоў пра зачацце, цяжарнасць, роды і першую тыдзень з нованароджаным, а таксама курс для маладых бацькоў, дзе раскажуць усё, што трэба ведаць пра развіццё дзіцяці ад нараджэння да года: догляд, асяроддзе, ежа і бяспека. Курсы бясплатныя.

Поўная версія падборкі – па спасылцы.

Даследаваннем патрэб беларускіх бацькоў у тэме гендарнага і сэксуальнага выхавання (БЕЛ)

Исследование потребностей беларуских родителей в вопросах гендерного и сексуального воспитания (РУС)

Study ofbelarusian parents’needs ingender and sex education matters (ENG)