Зрабілі! Распавядаем пра RADA Market 2024 у Вільнюсе
10 жніўня ў Вільнюсе сабраліся моладзевые арганізацыі і ініцыятывы, беларускія рамеснікі_цы на RADA Market!
Фота: РАДА
Лічбы RADA Marketa
- 45 прадстаўнікоў_ніц арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц
- больш за 300 гасцей
- сабралі 845 еўра на аўкцыёне для збора на BYSOL “Збяром у садок і школу дзяцей палітвязняў”
Фота: РАДА
RADA Market у Вільнюсе адбываецца ўжо ў другі раз і мне вельмі прыемна, што людзі прыйшлі зноў. Асабліва мне было вельмі цікава стаяць на ўваходзе і сустракаць гасцей – я паразмаўляла з 400 людзьмі за дзень! Напэўна гэта мой асабісты рэкорд. Я была вельмі радая бачыць, што людзі пасміхаюцца не гледзячы на ўсё тое, што адбываецца зараз вакол нас. Спадзяюся, што сустрэнемся ў наступным годзе і зробім усё яшчэ больш маштабным.
Лізавета Пракопчык, генеральная сакратарка “РАДА”
Ярмарка ініцыятыў
На мерапрыемстве можна было пазнаёміцца з дзейнасцю “Умовы для мовы”, Фонд беларуской салідарнасці BYSOL, АБФ – Актыўным Быць Файна, беларускай наркафем ініцыятывай Дарэчывы, ПЦ “Вясна”, Задзіночаннем беларускіх студэнтаў ЗБС, моладзевай арганізацыяй “Іншыя”, Вольнымі паштоўкамі, ініцыятывай “Гэта База“, АЧК – Анархічны Чорны Крыж, Legalize Belarus.
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
У RADA Market прынялі ўдзел беларускія рамеснікі_цы, а таксама выдавецтва “Мяне Няма” і кніжная крама “Гартайка”.
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Майстар-класы
Увесь дзень падчас RADA Market праходзілі майстар-класы, дзе вучылі шыць лялек, ляпіць з гліны, ствараць калажы, чокеры і іншыя ўпрыгожанні, і нават танчыць – на майстар-класе па Vogue dance!
А яшчэ было распісана безліч цішотак на варкшопе па DIY-друку, а Марго Ворыхава навучыла рабіць макіяж, каб ззяць на любым івэнце.
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Фота: РАДА
Лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад Фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас
Фота: РАДА
Перад тым, як паслухаць стэндап ад Ірыны Прыходзька, госці RADA Market наведалі лекцыю-стэндап «Яна жартуе?!» ад фем-стэндап клуба ім. Зоські Верас.
Дабрачынны аўкцыён з Мікітам Бялевічам
На дабрачынным аўкцыёне мы сабралі 845 еўра для збора на BYSOL “Збяром у садок і школу дзяцей палітвязняў”!
Фота: РАДА
Лоты, як і ў мінулым годзе, заслугоўваюць асобнай увагі:
- Відэа с любімага месца ў Беларусі
- Зямля з Беларусі, вада са Свіслачы, пшаніца і палын з беларускіх палей
- Ласункі з Беларусі
- Пацеркі ад Левона Халатряна
- Набор беларускай касметыкі “BILITA ВІТЭКС”
- Піва і чыпсы
- Вячэра з прадстаўніцай па справах моладзі і студэнцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета Маргарытай Ворыхавай
- Квіток да дому (БНМС “РАДА” аплоціць квіток у Беларусь. Не мае тэрміну прыдатнасці – мы зробім гэта, калі стане бяспечна)
- Лот ад фатографа Сяргей Гудзіліна. Сэт з трох мініпрынтоў: Камароўка, ЖЭС-АРТ і нашыя галоўныя нацыянальныя сімвалы.
Падзякі
- “Vilniaus klasika”, асабіста Альбінасу і Вітісу
- Удзельнікам і ўдзельніцам
- Гасцям
- Музыкам
- Каналу “Жизнь в Литве”