Анлайн-вебінар “Кам’юніці для актывісцкіх праектаў”

Анлайн-вебінар “Кам’юніці для актывісцкіх праектаў”

6 лістапада запрашаем на анлайн-вебінар для тых, хто хоча ствараць, пашыраць і развіваць супольнасць сваіх актывісцкіх праектаў. 

Супольнасць — гэта натуральны працяг любога паспяховага праекта, а таксама спосаб рэкламы ва ўмовах абмежаванага бюджэту. За 1,5 гадзіны мы паглыбімся ў  інструменты, падыходы, гісторыю, тэорыю і практыку для старту ў тэме кам’юніці-менеджменту.  

Аўтар вебінара: прадпрымальнік, больш за 7 гадоў досведу ў стварэнні, развіцці і манетызацыі супольнасцяў, кансультант па развіцці community-based прадуктаў і працы з супольнасцямі для прадпрымальнікаў.

Праграма:

  1. Навошта людзям супольнасці і што такое лічбы Данбара?
  2. Ключавыя тэрміны і стратэгія ў кам’юніці-менеджменце.
  3. Супольнасці на практыцы за апошнія 5 гадоў.
  4. Адказы на пытанні

Дэдлайн рэгістрацыі – 5 лістапада ўключна.

Адказ пра ўдзел у курсе і ўсе тэхнічныя падрабязнасці мы дашлем праз дзень пасля рэгістрацыі.

Фармат вебінара

Вебінар пройдзе 6 лістапада 20:00 – 21:30 па Мінску на платформе Zoom. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб стварыць для цябе бяспечную анлайн-прастору, дзе можна свабодна ўключацца ў заняткі.  

Запісвайся на вебінар, каб атрымаць практычныя веды і пачаць прымяняць у сваіх супольнасцях. 

РЭГІСТРАЦЫЯ

Не забудзься распавесці пра вебінар тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!

Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected]