Будуем кам’юніці: афлайн-трэнінг ад “РАДА”
БНМС “РАДА” запрашае на афлайн-трэнінг для кам’юніці-мэнэджараў_ак і лідараў_ак супольнасцяў “Пабудова стратэгіі працы з кам’юніці і ўкараненне інструментаў групавой працы”
Трэнінг дапаможа стварыць і ўзмацніць стратэгію развіцця для новых або бягучых кам’юніці, навучыцца мадэраваць групавую працу ўнутры кам’юніці, пазнаёміцца і разабрацца з метадалогіяй Community Canvas.
Праграма:
- 10:00 – 11:30 Знаёмства, уводзіны
(спецыфіка працы з кам’юніці, асноўныя тэрміны і апісанне метадалогіі Community Canvas) - 11:30 – 12:00 Кава-паўза
- 12:00 – 13:30 Стварэнне стратэгіі вашага кам’юніці на базе метадалогіі Community Canvas
- 13:30 – 14:30 Абед
- 14:30 – 16:00 Інструменты групавой працы ў кам’юніці. Псіхалагічныя і сацыяльныя фактары зносін паміж удзельнікамі_цамі
- 16:00 – 16:30 Кава-паўза
- 16:30 – 18:00 Практычная адпрацоўка групавых фарматаў зносін. Гарызантальны абмен вопытам на практыцы.
Кожны_ая ўдзельнік_ніца створыць за час трэнінгу запоўнены ўласнаручна Community Canvas і паспрабуе фасілітацыйныя працэсы ў групах.
Эксперт: Нік, прадпрымальнік, больш за 7 гадоў досведу ў стварэнні, развіцці і манетызацыі супольнасцяў, кансультант па развіцці community-based прадуктаў і працы з супольнасцямі для прадпрымальнікаў_ніц.
- Калі: 30 лістапада (субота) 10:00 – 18:00
- Дзе: Варшава (месца паведамят адабраным удзельнікам_цам)
Важна: арганізатары_кі могуць кампенсаваць кошт праезда да Варшавы з іншых гарадоў Польшы, аднак не могуць арганізаваць пражыванне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 26 лістапада ўключна. Адказ з пацверджаннем удзелу прыйдзе 27 лістапада.