Дзе ўзяць новыя ідэі? Даведайся на нашым вебінары!

Дзе ўзяць новыя ідэі? Даведайся на нашым вебінары!

БНМС «РАДА» запрашае на вебінар “Дзе ўзяць новыя ідэі. Крэатыўныя інструменты для сацыяльных праектаў”

12 снежня далучайся да вебінару, каб даведацца, як прынцыпы і інструменты са свету рэкламы і бізнесу могуць дапамагчы сацыяльным праектам стаць больш яркімі і эфектыўнымі.

Наш спікер – крэатыўны дырэктар, які перайшоў з камерцыйнай рэкламы ў сацыяльныя ініцыятывы. Ён раскажа:

  • што каштоўнага НКА могуць запазычыць у бізнэсу;
  • як нараджаць ідэі і дзе іх шукаць;
  • чаму мазгавыя штурмы працуюць (і як іх правільна арганізаваць);
  • як будыйскія манахі ў МРТ звязаны з крэатыўнасцю.

Ты даведаешся:

  • як знаходзіць натхненне і генераваць ідэі;
  • як эфектыўна арганізаваць працэс распрацоўкі ідэй у камандзе;
  • якія практычныя прылады дапамогуць у гэтым.

Калі: 12 снежня (чацвер), 20:00 па Мінску (працягласць 1,5 гадзіны)

Дзе: анлайн

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 снежня ўключна.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Твая магчымасць зарадзіцца натхненнем і новымі ведамі перад стартам новага працоўнага году!