Арганізацыйная падтрымка БНМС “РАДА” 

Арганізацыйная падтрымка БНМС “РАДА” 

БНМС “РАДА” запускае арганізацыйную праграму падтрымкі для моладзевых арганізацый і актывістаў_ак.

Падтрымка можа складацца з кампенсацыі:

  • экспертных кансультацый, якія падвышаюць арганізацыйны патэнцыял арганізацыі/ініцыятывы;
  • падпісак на электронныя рэсурсы, неабходныя для вядзення праектнай дзейнасці арганізацыі/ініцыятывы.

Вы можаце падаць заяўку на на абедзве катэгорыі.

Для каго праграма:

для беларускіх моладзевых арганізацый/ініцыятыў, якія дагэтуль неафіцыйна працуюць у Беларусі  і таксама для арганізацый, якія былі вымушаныя усёй камандай/яе часткай рэлацыравацца з Беларусі з-за палітычна матываваных пераследаў (або іх пагрозы).

Перавага пры адборы надаецца тым заяўнікам_цам, якія за апошні год не атрымлівалі падтрымкі па той катэгорыі, якая апісаная ў дадзенай праграме і працягваюць працаваць з аўдыторыяй у Беларусі. 

Праграма доўжыцца паўгады, заяўкі будуць разглядацца кожны месяц.

Максімальная сумма падтрымкі: 300 еўра

Праграма дзейнічае да красавіка 2025. Заяўкі прымаюцца на сталай аснове.

Вы атрымаеце адказ на вашу заяўку на працягу 10 працоўных дзён. 

Да разгляду прымаюцца поўныя заяўкі, адказвайце на пытанні разгорнута і падрабязна. Колькасць месцаў абмежаваная.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]