Адкрыты набор на курс па развіцці крытычнага мыслення і барацьбе з дэзынфармацыяй

Адкрыты набор на курс па развіцці крытычнага мыслення і барацьбе з дэзынфармацыяй

У ІНТЭРНЭЦЕ ЗНОЎ ХТОСЬЦІ НЯПРАВЫ? Хопіць марнаваць час на бясконцыя спрэчкі ў каментарах. Калі ты гатовы_ая так адтачыць свае аргументы, каб тваё меркаванне станавілася апошняй кропкай у любой дыскусіі — гэта магчымасць для цябе!

«РАДА» запрашае на анлайн-курс па развіцці крытычнага мыслення, майстэрстве абараняць сваю пазіцыю і выкрываць дэзынфармацыю.

За 10 сустрэч анлайн-курса «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» на прыкладах з беларускіх медыя мы навучым цябе:

  • Разбірацца, якія метады маніпуляцыі выкарыстоўвае прапаганда,
  • Фактчэкаць і аналізаваць інфармацыю,
  • Адстойваць сваю пазіцыю і эфектыўна даносіць сваё меркаванне.

Мы прапануем розныя варыянты ўключэння:

  • Курс з 10 заняткаў 

Пасуе тым, хто хоча развіць навыкі крытычнага мыслення і аргументацыі. Будзем засвойваць тэорыю і шмат практыкавацца наўпрост на занятках. 

  • Курс з 10 заняткаў + стварэнне ўласнага відэакантэнту 

Пасуе тым, хто хоча быць лідарам_кай меркаванняў у сваім кам’юніці і публічна змагацца з дэзынфармацыяй.
Гэты трэк прадугледжвае стварэнне ўласнага кантэнту з дапамогай зорак беларускага YouTube  Мы падтрымаем любыя ініцыятывы, нават калі гэта невялічкае відэа для вузкага кола сяброў_овак у інстаграме. Любы ўнёсак у барацьбу з дэзынфармацыяй важны!

Не ведаеш, што выбраць? Не хвалюйся, гэта гнуткая сістэма: зможаш вырашыць, што табе больш пасуе, падчас курса.

Фармат:

  • 10 анлайн-заняткаў,
  • Сустрэчы двойчы на тыдзень: па аўторках і чацверах у 18:30 CET,
  • Старт курсу — 13 сакавіка.

Удзел бясплатны, але неабходная рэгістрацыя
Дэдлайн падачы заявак — 5 сакавіка 

Падрабязнасці пра курс і праграма: www.antipropaganda.online 

Засталіся пытанні? Пішы на [email protected]