РАДА прыняла ўдзел у Моладзевай канферэнцыі ЕС пад старшынствам Польшчы ў Радзе ЕС

Моладзевая канферэнцыя ЕС пад старшынствам Польшчы адбылася з 2 па 5 сакавіка 2025 года ў Любліне, былой Еўрапейскай сталіцы моладзі ў 2023 годзе. Канферэнцыя з’яўляецца неад’емнай часткай кансультацый у межах моладзевага дыялогу, аб’ядноўваючы маладых людзей з усёй Еўропы і краін-кандыдатаў у ЕС для абмеркавання таго, як Мэта моладзі №1 можа быць рэалізавана на еўрапейскім узроўні.
На працягу 2,5 дзён дэлегацыі маладых людзей і палітыкаў працавалі разам над рэкамендацыямі. Для ўдзелу ў дыскусіях і падтрымкі гэтага працэсу былі запрошаныя эксперты і адказныя за прыняцце рашэнняў асобы. Вынікі Моладзевай канферэнцыі ЕС будуць уключаны ў дакументы Рады ЕС.
БНМС «РАДА» прыняў удзел у Моладзевай канферэнцыі ЕС упершыню.
Што адбывалася?
- Панэльныя дыскусіі і працоўныя групы;
- Распрацоўка палітычных рэкамендацый для ЕС;
- Дыскусіі аб удзеле моладзі ў палітыцы і еўрапейскіх каштоўнасцях.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» і Нацыянальны моладзевы савет Украіны (NYCU) уваходзілі ў групу, прысвечаную еўрапейскім каштоўнасцям, дзе мы абмяркоўвалі:
- Еўраскептыцызм і радыкалізацыю сярод моладзі;
- Ролю моладзі ва ўмацаванні еўрапейскай адзінства;
- Доступ да адукацыі і моладзевых праграм ЕС.
Гэта было сапраўды натхняльна – бачыць столькі маладых людзей з розных краін, якія аб’ядналіся, каб быць пачутымі і расказаць пра свае патрэбы. Спачатку праца ў групе была няпростай: наша тэма, «еўрапейскія каштоўнасці», ахоплівала вельмі шырокае кола пытанняў, і кожны меў розныя погляды і выклікі.
Але калі мы ўзнялі тэму беларускай моладзі, напрыклад, доступ да Erasmus+, удзельнікі падтрымалі нас: «Так, так, гэта важна, давайце запішам!». Было зразумела, што еўрапейская моладзь стаіць разам з намі і бачыць нас роўнымі партнёрамі.
Юлія Ралко, Міжнародная сакратарка РАДА

Юлія таксама падкрэслівае важнлівы ўнёсак Беларусі ў канферэнцыю:
Адзін з самых уражваючых момантаў — калі мы ўбачылі нашы ідэі на экране ў фінальным дакуменце канферэнцыі. Гэта сапраўды дало нам адчуванне, што беларуская моладзь можа і павінна ўплываць на працэсы і прыняцце рашэнняў у ЕС.
Разам з дэлегаткай Нацыянальнага моладзевага савета Украіны мы актыўна выступалі за ўключэнне краін Усходняга партнёрства ў механізм Моладзевага дыялогу. Мы не толькі гаварылі — нашы ідэі сталі часткай афіцыйных рэкамендацый!
Чаму Беларусь павінна быць уключана ў Моладзевы дыялог?
- Доступ да еўрапейскага палітычнага працэсу;
- Магчымасць уздымаць пытанні беларускай моладзі на ўзроўні ЕС;
- Падтрымка моладзевых арганізацый і ініцыятыў;
- Мацнейшая міжнародная адвакацыя;
- Палітычны сігнал салідарнасці ЕС з беларускай моладдзю.
Вялікі дзякуй нашым партнёрам – Нацыянальнаму моладзеваму савету Польшчы (PROM), Еўрапейскаму моладзеваму форуму (YFJ) і ўсім, хто падтрымлівае беларускую моладзь на міжнароднай арэне!
Беларусь – гэта Еўропа! Беларуская моладзь павінна быць часткай еўрапейскага дыялогу!