Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» запрашаюць на стратэгічны семінар у Страсбургу

Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» запрашаюць на стратэгічны семінар у Страсбургу

Беларуская моладзь сутыкнулася з беспрэцэдэнтнымі выклікамі: пераслед, ліквідацыя НДА, рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і вымушаная эміграцыя. У той жа час менавіта маладыя беларусы і беларускі з’яўляюцца рухавіком пераменаў, арганізуюць ініцыятывы, адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасці і будуюць незалежную будучыню.

Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» запрашаюць 10 – 12 красавіка 2025 года на стратэгічны семінар «A Youth Agenda for Democracy and Human Rights in Belarus» у Страсбургу, каб:

  • абмеркаваць ролю моладзі ў дэмакратычным транзіце Беларусі;
  • сустрэцца з прадстаўнікамі Рады Еўропы, ПАРЕ і Кангрэса мясцовых улад;
  • даведацца пра досвед еўрапейскіх моладзевых ініцыятыў і як яго адаптаваць да Беларусі;
  • паўдзельнічаць у практычных трэнінгах па развіцці лідарства і грамадзянскай актыўнасці;
  • распрацаваць рэкамендацыі па пашырэнні ўдзелу моладзі ў палітычным і грамадскім жыцці.

Каго мы шукаем? Маладых беларусаў і беларусак (18–35 гадоў), якія:

  • актыўна ўдзельнічаюць у грамадзянскай, сацыяльнай, культурнай або палітычнай дзейнасці;
  • падзяляюць каштоўнасці Рады Еўропы, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона;
  • хочуць развіваць свае лідарскія навыкі і мець рэальны ўплыў на будучыню Беларусі;
  • размаўляюць па-англійску і пражываюць у Беларусі або ў адной з краін Савета Еўропы.

Харчаванне і пражыванне будуць забяспечаныя Саветам Еўропы ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Страсбургу. Транспартныя выдаткі кампенсуюцца ўдзельнікам_цам на месцы. Чакаецца, што ўдзельнікі_цы прыбудуць 9 красавіка і пакінуць Страсбург 12 красавіка ў другой палове дня.

Падбрабязнае апісанне ўмоў, мэт і задач семінара глядзіце тут.

Дэдлайн падачы заяўкі — 26 сакавіка 2025, 23:59 (CET)
Даты правядзення: 10 – 12 красавіка 2025 года
Месца правядзення: Еўрапейскі моладзевы цэнтр, Страсбург

УВАГА! Каб запоўніць анкету, неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце, таксама пасля рэгістрацыі вам прыйдзе пісьмо на эл. пошту, якое можа трапіць у “Спам” або іншыя аддзелы пошты.

Спасылка на рэгістрацыю на платформе
Спасылка на анкету
Прыклад формы заяўкі і яе пытанняў