Ідэалагізацыя, мілітарызацыя і рэпрэсіі: ЗБС выпусціў штогадовую справаздачу аб стане беларускай акадэміі

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў выпусціла штогадовую справаздачу аб стане беларускай акадэміі ў 2024 годзе. Гэты дакумент — важная частка маніторынгавай і адвакацыйнай дзейнасці арганізацыі.
Штогадовая справаздача па стане беларускай акадэміі ад Задзіночання Беларускіх Студэнтаў бадай што адзіны дакумент, у якім сабраныя ўсе апублічаныя кейсы парушэння правоў чалавека сярод студэнтаў_ак і выкладчыкаў_ц. Дзякуючы працы актывістаў_к ЗБС, РАДА таксама можа адвакатаваць і даваць рэкамендацыі міжнародным інстытуцыям, каб вырашаць цяжкасці і выклікі беларускага студэнцтва ў Беларусі і па-за яе межамі.
Каментуе Лізавета Даўгулевіч (прадстаўніца ЗБС, Старшыня Савета БНМС “РАДА”)
Пра што можна даведацца больш са справаздачы ЗБС? Максім Зафранскі (прадстаўнік ЗБС, Дарадца па правах моладзі РАДА) спыняецца на асноўных пунктах:
- рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў_к, выкладчыкаў_ц і супрацоўнікаў_ц універсітэтаў, а таксама арганізацый, звязаных з адукацыяй.
- ідэалагізацыя і мілітарызацыя беларускай акадэміі: студэнтаў_к пужаюць адказнасцю за «экстрэмісцкую» дзейнасць, у тым ліку праз публічныя суды ва ўніверсітэтах.
- акадэмія падчас «выбараў» 2024 і 2025 гадоў: студэнтаў_к супраць іх волі збіралі для ўдзелу ў агітацыйных мерапрыемствах, некаторых прымушалі пакідаць подпісы за вылучэнне Лукашэнкі ў прэзідэнты і галасаваць.
- стан беларускага студэнцтва за мяжой: ЗБС нагадвае пра немагчымасць атрымаць беларускі пашпарт за мяжой і падкрэслівае бюракратычныя цяжкасці для беларускіх студэнтаў_к у Польшчы.
Тэкст справаздачы па-беларуску
The full document in English