Рада Еўропы сумесна з БНМС «РАДА» правялі стратэгічны семінар у Страсбургу

Моладзевы Дэпартамент Рады Еўропы сумесна з Беларускім нацыянальным моладзевым саветам «РАДА» зладзілі стратэгічны семінар «A Youth Agenda for Democracy and Human Rights in Belarus». Сустрэча прайшла ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры (Страсбург, Францыя).
Падчас семінара ўдзельнікі і ўдзельніцы абмеркавалі моладзевы парадак дня для дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі, існуючыя трэнды ў моладзевым ассяродзі. Некаторыя высновы: акрамя тэндэнцый, якія існуюць ужо працяглы тэрмін, з’яўляюцца новыя:
- выкарыстанне сервісаў на базе штучнага інтэлекту,
- дыскрымінацыя беларускай мовы і культуры,
- узмацненне расійскага ўплыву праз гранты і студэнцкія стыпендыі,
- зацікаўленнасць Паўднёвакарэйскай культурай.
Разам мы прааналізавалі выклікі і магчымасці для ўдзелу моладзі ў сацыяльных і палітычных працэсах.
Важнай мэтай мерапрыемтсва было зразумець, як увогуле працуюць структуры Рады Еўропы, як беларуская моладзь і моладзевыя арганізацыі могуць працаваць разам з імі.
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц былі арганізаваныя дыскусіі з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі розных структур Рады Еўропы, каб была магчымасць адразу задаць пытанні.
Панэль 1. Дэмакратычная будучыня Беларусі: погляд моладзі, абмен меркаваннямі з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) — Полам Галесам і Таццянай Тэрмачыч.

Панэль 2. Беларусь і Кангрэс: удзел моладзі ў мясцовым і рэгіянальным жыцці, абмен меркаваннямі з Мат’ё Моры, Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, і яго калегамі і каляжанкамі.


Панэль 3. Моладзевы парадак дня для дэмакратыі і правоў чалавека: як перанесці яго дадому — абмен меркаваннямі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
На фота злева на права: Зміцер Герыловіч (Полісі-сакратар «РАДА»), Лізавета Даўгулевіч (Старшыня Савета «РАДА») і прадстаўнікі_цы дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ: Павал Церашковіч, Валеры Мацкевіч, Аляксандра Мамаева, Марго Ворыхава

Панэль 4. Беларускі план дзеянняў для ўстойлівасці і салідарнасці: выклікі і магчымасці (міжнароднага) супрацоўніцтва моладзі абмеркавалі з Кларай Фёллер, Маладыя Еўрапейскія Федэралісты Германіі і Анкай-Руксандрай Пандэй, Дэпартамент моладзі.
Падчас вечаровага прыёма выступілі з прамовамі Пасол Патрык Энгельберг, Пастаянны прадстаўнік Люксембурга пры Радзе Еўропы, Маціаш Грудэн, Дырэктар па пытаннях дэмакратыі ў Радзе Еўропы, Лізавета Даўгулевіч, Старшыня Савета «РАДА». Таксама дзякуй усім гасцям Пастаяннага прадстаўніцтва еўрапейскіх краін у Радзе Еўропы.



Што далей?
- У бліжэйшы час будзе абноўлены спіс актуальных тэндэнцый у моладзевай сферы, як і мінулым разам ён будзе дасяжны на сайце «РАДА».
- «РАДА» прапануе план па стварэнні органа для беларускай моладзі і дэмакратычных сіл, які б рэалізоўваў падыход “са-мэнэджмэнта” і сблізіў бы беларускую моладзь і дэмакратычныя сілы Беларусі.