«РАДА» на Генеральнай Асамблеі Еўрапейскага Моладзевага Форума ў Бруселі

«РАДА» на Генеральнай Асамблеі Еўрапейскага Моладзевага Форума ў Бруселі

9 – 10 траўня Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» прыняў удзел у Генеральнай Асамблеі Еўрапейскага Моладзевага Форума (YFJ), якая праходзіла ў Бруселі. Форум з’яўляецца найбуйнейшай пляцоўкай моладзевых арганізацый у Еўропе, аб’ядноўвае больш за 100 арганізацый-удзельніц і прадстаўляе дзясяткі мільёнаў маладых людзей на ўсім кантыненце.

Прадстаўніцы БНМС “РАДА” — Юлія Ралко (Міжнародная сакратарка “РАДА”) і Аляксандра Дойніч (сяброўка Савета “РАДА”) — удзельнічалі ў абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў, што фармуюць еўрапейскі моладзевы рух.

На фота злева направа: Аляксандра Дойніч (сяброўка Савета “РАДА”), Юлія Ралко (Міжнародная сакратарка “РАДА”), Мілаш Рыстоўскі (Генеральны Сакратар Еўрапейскага Моладзевага Форума).

Генеральная Асамблея Еўрапейскага Моладзевага Форума стала не толькі пляцоўкай для прыняцця рашэнняў, але і моцнай праявай дзеючай моладзевай дэмакратыі. Разам удзельнікі і ўдзельніцы працавалі над фармаваннем агульнага бачання справядлівай і інклюзіўнай Еўропы.

На фота: прадстаўнікі_цы the Nordic-Baltic Coalition and the Eastern Partnership (EaP) National Youth Councils Network


Асноўныя вынікі Генеральнай Асамблеі

Ніжэй пералічаныя асноўныя вынікі па дакументах, ініцыятарам ці супадпісантам якіх выступаў БНМС “РАДА” падчас Генеральнай Асамблеі:

Унесена: “РАДА” (Беларусь) і National Youth Council of Türkiye (GoFor).
Рэзалюцыя асвятляе паглыбленне дэмакратычнага крызісу і сістэматычнае прыгнечанне моладзевых ініцыятыў у Турэччыне.

Унесена: Малдова (CNTM), Беларусь (“RADA”), і Украіна (NYCU).
Супадпісанты: British Youth Council (BYC), Erasmus Student Network (ESN), Swiss National Youth Council (CSAJ/SAJV), Young European Federalists (JEF Europe), National Youth Council of Macedonia (NYCM), European Federation for Intercultural Learning (EFIL), National Youth Council of Serbia (KOMS), and Rural Youth Europe (RYE).

Унесена: Erasmus Student Network (ESN).
Супадпісанты: Alliance of European Voluntary Service Organisations, CJE (Іспанія), CNJ (Партугалія), EEE-YFU, EFIL, ESU, “РАДА” (Беларусь), RYE, SCI і YEE.

Унесены: National Youth Council of Serbia (KOMS).
Супадпісанты: MSS, MMH, NYCM, CJE, “РАДА” (Беларусь), KNZ, JEF, FJ, CNJ і CYC.

Усе прынятыя рэзалюцыі даступныя па спасылцы.


“РАДА” застаецца моцным голасам беларускай моладзі ў еўрапейскіх дэмакратычных працэсах. Удзел “РАДА” ў Генеральнай Асамблеі яшчэ раз пацвердзіў прыхільнасць да абароны правоў моладзі і прасоўвання міжнароднай салідарнасці — асабліва ва ўмовах нарастаючых рэпрэсій у нашым рэгіёне і за яго межамі.

Мы выказваем удзячнасць усім, хто зрабіў гэтую падзею магчымай — арганізатарам, валанцёрам_кам, дэлегатам_кам і моладзевым актывістам_кам. Ваша энергія, ідэі і адданасць справе — тое, што працягвае рухаць еўрапейскі моладзевы рух наперад.