Як узнікаюць дыктатуры? Далучайся да міжнароднага трэнінгу ў Ваймары (Германія)

Цікавяць тэмы гістарычнай памяці і супраціву дзяржаўнаму прэсінгу? Хочаш разабрацца, як узнікаюць дыктатуры і якім чынам мы можам супрацьстаяць ім сёння?
Падавай заяўку да 30 чэрвеня!
Запрашаем маладых беларусаў і беларусак (20 – 27 гадоў) на міжнародны адукацыйны трэнінг Reflect to Connect, які пройдзе 23 – 29 жніўня 2025 года ў European Youth Education and Meeting Centre in Weimar – EJBW (Ваймар, Германія).
Разам з удзельнікамі_цамі з Германіі і Італіі мы будзем вывучаць, як узнікалі аўтарытарныя і таталітарныя рэжымы, параўноўваць гістарычны досвед, разважаць пра памяць і рэпрэсіі, а таксама шукаць ідэі супраціву праз адукацыю, мастацтва і сумесныя ініцыятывы.
Reflect to Connect — гэта праграма для тых, хто:
- цікавіцца тэмамі гістарычнай памяці, грамадзянскай супольнасці і барацьбы з прапагандай,
- працуе (або хоча працаваць) у галіне нефармальнай адукацыі, культуры, сацыяльнай працы,
- мае асабісты досвед пераследу, ці ўдзельнічае ў грамадзянскіх ініцыятывах,
- хоча далучыцца да міжнароднай супольнасці і зрабіць свой унёсак у супраціў аўтарытарызму.
У межах тыднёвай праграмы цябе чакаюць:
- творчыя і гістарычныя воркшопы,
- візіты ў мемарыяльныя комплексы і музеі,
- абмен досведам з удзельнікамі_цамі з Германіі і Італіі,
- сумеснае стварэнне практык для моладзевай і палітычнай адукацыі.
Удзел бясплатны. Прадугледжаная кампенсацыя транспартных выдаткаў (да 270 еўра), а таксама пражыванне і харчаванне.
Працоўная мова — англійская. Таму табе патрэбны добры ўзровень валодання.
Важныя даты:
- Дэдлайн падачы заявак: 30 чэрвеня 2025, 10:00 (СЕТ)
- Падрыхтоўчыя анлайн-сустрэчы: 28 ліпеня і 4 жніўня
- Трэнінг у Ваймары: 23 – 29 жніўня
- Анлайн-фолоу-ап: 22 верасня
Па ўсіх пытаннях пішы на [email protected]
на Reflect to Connect
Падрабязнае апісанне праграмы:
Арганізатары:
Беларуская суполка RAZAM e.V. (Германія)
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” (Беларусь)
Piano Piano (Італія)
EJBW – European Youth Education and Youth Meeting Center Weimar (Германія)
Пры падтрымцы: Foundation Remembrance, Responsibility and Future (EVZ)
