Праблемы беларускай моладзі прагучалі на прэ-сесіі УПА ў Жэневе
29 жніўня ў Жэневе прайшла прэ-сесія 4-га цыклу Універсальнага Перыядычнага Агляду (УПА). Дарaдчык па правах моладзі БНМС «РАДА» Максім Зафранскі прадстаўляў там сумесную справаздачу, падрыхтаваную «РАДА» і Еўрапейскім Моладзевым Форумам. Пра тое, як праходзіў івэнт, чаму ўдзел у гэтым працэсе важны і якой можа быць карысць распавядае сам Макс.
- Што такое УПА? Як бы ты растлумачыў чалавеку, які ўпершыню чуе гэтую абрэвіятуру?
«Універсальны Перыядычны Агляд – гэта маніторынгавы механізм ААН, калі ўсе краіны-чаліні кожныя 5 гадоў справаздачацца пра прагрэсы ў галіне правоў чалавека. Дзяржава рыхтуе справаздачу, а іншыя краіны даюць рэкамендацыі, што палепшыць у наступныя гады. Грамадзянская супольнасць таксама можа паўдзельнічаць і прапанаваць свае ідэі, якія варта ўключыць у рэкамендацыі»
- Як адбываецца прэ-сесія ў Жэневе?
«Падчас прэ-сесіі прадстаўнікі_цы грамадзянскай супольнасці маюць 5 хвілін на прэзентацыю і свае рэкамендацыі. Краіны-чаліні могуць задаваць дадатковыя пытанні. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць прамых сустрэч з дыпламатамі_камі.»


- Чаму гэта важна?
«Для сённяшняй Беларусі верагоднасць, што ўлады прымуць сур’ёзныя рэкамендацыі, невысокая. Але для «РАДА» гэта магчымасць падсвяціць унікальныя праблемы беларускай моладзі на міжнародным узроўні, каб яны не заставалася ў ценю.»
З якім галоўным пасылам ты ехаў у Жэневу?
«Падчас мінулага цыклу УПА тэмы моладзі не прагучалі наогул. Таму маёй галоўнай мэтай было – зрабіць іх бачымі. Асабліва важныя пытанні – доступ да вышэйшай адукацыі, свабода асацыяцыі і сходаў ва ўніверсітэтах, а таксама барацьба з гендэрнай дыскрымінацыяй і дыскрымінацыяй людзей з інваліднасцю».
Што для цябе асабіста значыць удзел у гэтым працэсе і івэнце?
«Для мяне гэта першы такі досвед. Вельмі цікава пабыць у арганізацыі, якая адыгрывае ключавую ролю ў галіне правоў чалавека, атрымаць практыку публічных выступаў і паглядзець, як працуюць беларускія калегі і каляжанкі. Гэта каштоўная магчымасць узаемадзейнічаць з дыпламатамі_камі розных краін і даносіць ім тэмы, якія нас хвалююць».
Сумесная справаздача БНМС «РАДА» і Еўрапейскага Моладзевага Форума
