Голас беларускай моладзі прагучаў на Моладзевай канферэнцыі ЕС у Капенгагене
Беларусі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» паўдзельнічаў у Моладзевай канферэнцыі ЕС, якая прайшла ў Капенгагене 21–23 верасня 2025 года. Мерапрыемства было арганізавана Моладзевым саветам Даніі (DUF) і Міністэрствам дзяцей і адукацыі Даніі ў межах старшынства Даніі ў Радзе ЕС. Канферэнцыя была прысвечаная абмеркаванню і фарміраванню праграмы Erasmus+ на перыяд 2028–2034.
Юлія Ралко, міжнародная сакратарка «РАДА», мела гонар выступіць на афіцыйным адкрыцці канферэнцыі з прамовай.
Падчас «Power Speech on promoting democratic and political influence from outside the EU» Юлія падзялілася дадзенымі пра стан моладзі ў Беларусі і ў экзайле, а таксама распавяла пра працу БНМС «РАДА» непасрэдна моладзевым дэлегатам_кам ЕС і прысутным палітыкам_есамі.
Гэта быў вельмі важны і адметны момант для «РАДА» і ўсёй беларускай моладзі. Мы шчыра ўдзячныя арганізатарам_кам за такую магчымасць.
Як усё працавала на канферэнцыі?
Асноўнай часткай праграмы былі сесіі працоўных груп, якія складаліся з дэлегатаў_к моладзі і прадстаўнікоў_ц міністэрстваў. Разам яны распрацоўвалі рэкамендацыі па праграмах Erasmus+ і European Solidarity Corps на 2028–2034 гады. Важна адзначыць, што Еўрапейская камісія нядаўна прадставіла прапанову пра аб’яднанне гэтых дзвюх праграм у адну.
«РАДА» падкрэсліла важнасць гэтых праграм для падтрымкі моладзевых арганізацый і ініцыятыў у краінах, дзе звужаецца грамадзянская прастора, а таксама неабходнасць прамога і празрыстага фінансавання ЕС без умяшання дзяржаўных структур.
Юлія Ралко, міжнародная сакратарка «РАДА»
Асноўныя рэкамендацыі Моладзевай канферэнцыі ЕС
- Захаванне моладзевага накірунку з мэтавым бюджэтам у памеры 15%;
- Размеркаванне грантаў Erasmus+ 2028-2034 да пачатку мабільнасці;
- Захаванне спецыяльнай прасторы для праектаў, накіраваных на моладзевае валанцёрства і салідарнасць;
- Рэагаванне на знешнія праблемы, з якімі сутыкаецца моладзь;
- Стварэнне ў межах Erasmus+ 2028-2034 адмысловага накірунку фінансавання для развіцця soft skills і грамадзянскіх навыкаў;
- Спрашчэнне працэсу падачы заявак і справаздачнасці па магчымасцях Erasmus+;
- Спрыянне гатоўнасці (preparedness), устойлівасці і мірабудаўніцтву праз Erasmus+;
- Стварэнне асобнага раздзела Erasmus+ Youth у межах праграмы Erasmus+ 2028-2034.


Распрацаваныя рэкамендацыі былі прэзентаваныя афіцыйным прадстаўнікам_цам на канферэнцыі і зараз будуць перададзеныя іншым асобам, адказным за прыняцце рашэнняў. Сярод ганаровых гасцей Моладзевай канферэнцыі ў Капенгагене былі:
- Раксана Мінзату, выканаўчая віцэ-прэзідэнтка Еўрапейская камісіі па сацыяльных правах і навыках, якасных працоўных месцах і падрыхтоўцы;
- Глен Мікаллеф, еўракамісар па пытаннях міжпакаленчай справядлівасці, моладзі, культуры і спорту;
- Мары Б’ер, міністарка па еўрапейскіх справах Даніі;
- Маціяс Тэсфае, міністр па справах дзяцей і адукацыі Даніі;
- Катрына Лейтанэ, сяброўка Моладзевай групы Еўрапейскага сацыяльна-эканамічнага камітэта (ЕСЭК) і экс-прэзідэнтка Моладзевай групы ЕСЭК;
- А таксама прадстаўнікам_цам Працоўнай групы па справах моладзі Рады ЕС, Камітэта па адукацыі Рады ЕС, і Камітэта па культуры і адукацыі Еўрапейскага парламента.
БНМС «РАДА» шчыра дзякуе ўсім партнёрам і калегам_яжанкам за плённыя дыскусіі і супрацоўніутва ў Капенгагене. Мы таксама ўдзячныя арганізатарам_кам за гонар распавесці пра стан беларускай моладзі шырокай еўрапейскай аўдыторыі і стварэнне прасторы, дзе яе галасы сталі пачутымі.
