Цяпліца: вучымся будаваць камьюніці!

Цяпліца: вучымся будаваць камьюніці!

БНМС «РАДА» запускае «Цяпліцу» — школу, дзе будзем вучыцца ствараць камьюніці, якое аб’ядноўвае людзей вакол тваёй справы і робіць твае ідэі мацнейшымі.

Дысклэймер: не кожнай ініцыятыве патрэбна супольнасць, каб быць паспяховай. Праграма ў тым ліку дапаможа разабрацца, ці сапраўды камьюніці неабходна менавіта тваёй арганізацыі ці ініцыятыве, — і калі так, навучыць будаваць яго мэтанакіравана, паслядоўна і з клопатам пра людзей.

Для каго школа?

  • для лідараў_к ініцыятыў і арганізацый — фармальных і нефармальных;
  • для актывістаў_к, якія шчыльна камунікуюць са сваімі мэтавымі аўдыторыямі (напрыклад, праз нефармальную адукацыю);
  • для тых, хто ўжо развівае камьюніці, але штосьці не працуе.

Праграма разлічаная на ўзрост 18-35, але мы разглядаем усе заяўкі і заўсёды гатовыя пайсці насустрач, калі бачым грунтоўную матывацыю! Асабліва запрашаем людзей знутры Беларусі. 

Што па праграме?

Будзем вучыцца:

  • фармуляваць каштоўнасці і мэты — каб зразумець, як камьюніці дапаможа тваёй дзейнасці;
  • праектаваць прадукты для развіцця супольнасці;
  • выбудоўваць праграму актыўнасцяў і рытуалы;
  • задаваць метрыкі і цыклы развіцця.

Цяпліца — не проста лекцыйны курс. Мы пабудавалі праграму так, што пад канец навучання ты выйдзеш з 90-дзённым планам развіцця тваёй супольнасці.

А які фармат?

  • 6 анлайн-заняткаў (з 27.10, два разы на тыдзень);
  • індывідуальныя кансультацыі для прапрацоўкі тваіх ідэй і планаў (лістапад-снежань);
  • афлайн-частка ў Варшаве для найбольш актыўных удзельнікаў_ц (28.11-30.11).

Дэдлайн – да 23 кастрачніка, уключна.

Рэгістрацыя:

Ёсць пытанні? Пішы на [email protected].