«Уключай, не ізалюй»: «РАДА» адвакатуе інтарэсы беларускай моладзі ў Бруселі

«Уключай, не ізалюй»: «РАДА» адвакатуе інтарэсы беларускай моладзі ў Бруселі

З 5 па 11 кастрычніка 2025 года прадстаўніцы Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» — Аляксандра Дойніч (сяброўка Савета) і Юлія Ралко (міжнародная сакратарка «РАДА») — прынялі ўдзел у візіце па адвакатаванні і абмене досведам у Брусель. Візіт быў арганізаваны Сеткай нацыянальных моладзевых саветаў Усходняга партнёрства, Моладзевым саветам Даніі (DUF) і праектам EU4Youth: Youth Engagement and Empowerment, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і German Federal Ministry of Economic Cooperation and Development (BMZ), і рэалізуецца Deutsche Gesellschaft für Internationale Zusammenarbeit (GIZ).

Візіт сабраў 25 маладых лідараў_к з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі, Азербайджана і Даніі, каб умацаваць навыкі адвакатавання, паглыбіць партнёрскія адносіны і данесці галасы моладзі з рэгіёна Усходняга партнёрства на еўрапейскі ўзровень. Удзельнікі_цы таксама далучыліся да EU4Youth Days, буйнога еўрапейскага мерапрыемства, прысвечанага ўдзелу моладзі, палітычныму дыялогу і магчымасцям мабільнасці.

Падчас візіту адбыліся шэраг важных сустрэч і абмеркаванняў, сярод якіх:

  • Еўрапейскі моладзевы форум (YFJ): супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі краін Усходняга партнёрства і ўдзел у еўрапейскіх працэсах фармавання моладзевай палітыкі;
  • Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS): рэгіянальнае супрацоўніцтва, інфармацыйная бяспека і рэакцыя ЕС на расійскую агрэсію супраць Украіны;
  • Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (EaP Civil Society Forum): узаемадзеянне паміж моладдзю і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці;
  • Еўрапейская камісія (DG ENEST, DG EAC): палітыка пашырэння, праграмы Erasmus+ і DiscoverEU, уключэнне моладзі з краін Усходняга партнёрства ў гэтыя працэсы;
  • Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт (EESC) і Камітэт рэгіёнаў (CoR): роля грамадзянскай супольнасці і моладзі ў прыняцці рашэнняў на ўзроўні ЕС.

Для «РАДА» гэты візіт стаў унікальнай магчымасцю прадставіць дэмакратычны моладзевы сектар Беларусі на ўзроўні ЕС, умацаваць супрацоўніцтва ў рамках Сеткі нацыянальных моладзевых саветаў Усходняга партнёрства і наладзіць больш цесныя адносіны з ключавымі інстытутамі і партнёрамі ЕС. Ён таксама дазволіў нам абмяняцца ідэямі для будучых ініцыятыў, накіраваных на ўдзел, правы моладзі, і адстойванне яе інтарэсаў.

Юлія Ралко (Міжнародная сакратарка «РАДА») 

Асноўныя мэсэджы «РАДА» ў Брусэлі:

  • Доступ да еўрапейскіх магчымасцей для беларускай моладзі — забеспячэнне роўнага доступу да праграм Erasmus+ і European Solidarity Corps, распрацоўка гнуткіх фарматаў удзелу і падтрымка і трансгранічных абменаў.
  • Уключэнне ў еўрапейскія механізмы дыялогу — адвакатаванне ўдзелу беларускай моладзі ў дыялогу ЕС па пытаннях моладзевай палітыкі, гарантаванне прадстаўніцтва незалежных моладзевых арганізацый і ўмацаванне сувязяў паміж моладдзю дзеля прадухілення ізаляцыі.
  • Ахова правоў моладзі і падтрымка моладзі з групы рызыкі — прызнанне беларускіх моладзевых актывістаў_к уразлівай групай, падтрымка палітвязняў_ынак і студэнтаў_к у выгнанні, а таксама інтэграванне правоў моладзі ў палітыку ЕС у сферы правоў чалавека.
  • Падтрымка дэмакратычнай моладзевай грамадзянскай супольнасці — прадастаўленне інстытуцыянальнай і фінансавай падтрымкі незалежным моладзевым арганізацыям, стварэнне ўстойлівых механізмаў фінансавання і захавання еўрапейскіх партнёрстваў.
  • Бачнасць і ўключэнне ва Усходняе партнёрства (EaP) — захаванне прадстаўніцтва беларускай моладзі ў рэгіянальных форумах і праектах, пазбяганне палітычнай ізаляцыі — «Уключай, не ізалюй», а таксама падкрэсленне ролі моладзі ў будучай дэмакратычнай трансфармацыі Беларусі.
  • Інстытуцыянальнае супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу з ЕС — прасоўванне структураванага дыялогу і заклік да інстытутаў ЕС разглядаць моладзь як партнёраў у фармаванні палітыкі, а не толькі як атрымальнікаў дапамогі.

Адвакацыя — гэта доўгі і часта складаны шлях — змены рэдка адбываюцца дзякуючы адной сустрэчы. Тым не менш, кожная размова, кожнае партнёрства і кожная ініцыятыва закладваюць аснову для больш моцнай і інклюзіўнай будучыні.

Мы ганарымся тым, што БНМС «РАДА» можа адыграць сваю ролю ў гэтым шляху, удзячныя нашым партнёрам за падтрымку і натхнёныя пазітыўнымі зменамі, якія чакаюць беларускую моладзь.

На фота: прадстаўнікі_цы Сеткі нацыянальных моладзевых саветаў Усходняга партнёрства