Як абараніць дэмакратыю? «РАДА» на World Forum for Democracy 2025

Як абараніць дэмакратыю? «РАДА» на World Forum for Democracy 2025

3–7 лістапада сяброўка Савета Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» Яўгенія Белькіна ў складзе моладзевай дэлегацыі ўдзельнічала ў World Forum for Democracy 2025 у Страсбургу (Францыя). Форум, арганізаваны Рада Еўропы, у гэтым годзе праходзіў пад слоганам «Democracy at risk: how can we revive it?»

Сярод удзельнікаў_ц моладзевай дэлегацыі было больш за 40 прадстаўнікоў_ц моладзевых арганізацый з усяго свету. Напярэдадні афіцыйнай праграмы Форуму Моладзевы дэпартамент Рады Еўропы правёў падрыхтоўчую праграму для моладзевай дэлегацыі, каб абмеркаваць, які ўнёсак яна можа зрабіць у мерапрыемства.

Праграма Форуму складалася з розных панэлей і воркшопаў, прысвечаных выклікам дэмакратыі – дэзінфармацыі, палярызацыі, абмежаванням свабоды слова і медыя ды іншым.

Мэтамі Форуму сталі:

  • выяўленне сацыяльных, эканамічных, культурных і іншых прычын, якія аддаляюць людзей ад дэмакратыі, і даследаванне шляхоў іх пераадолення;
  • абмеркаванне падыходаў да пабудовы моцнай дэмакратычнай культуры, якая дазваляе грамадзянам_кам выяўляць дэзінфармацыю, супрацьстаяць папулісцкім “рашэнням” і аўтакратычным зрухам, мабілізавацца, калі іх дэмакратычныя правы і свабоды пад пагрозай, і быць гатовымі актыўна і кампетэнта ўдзельнічаць як у прадстаўнічых дэмакратычных працэсах, так і ў працэсах удзелу;
  • даследаванне метадаў умацавання волі і здольнасці органаў улады абараняць цэласнасць грамадскай дыскусіі і дэмакратычныя прынцыпы ў кантэксце онлайн-платформаў;
  • пошук шляхоў абароны свабоды медыя, незалежнасці і плюралізму, а таксама павышэння здольнасці і свабоды мастакоў значна ўносіць у грамадскую дыскусію.

Яўгенія Белькіна падзялілася сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:

Сёлетні Форум быў прысвечаны выклікам дэмакратыі. У мяне гэтая тэма выклікала вялікія чаканні: хацелася бачыць большую ўвагу пошукам рашэнняў, шляхоў дзеяння для тых, хто працягвае адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці. Аднак у асноўных дыскусіях пераважаў аналіз праблем, разважанні пра рызыкі, пагрозы і неабходнасць кантролю. Мне асабіста не заўжды хапала прасторы і часу для пытанняў ды адкрытага абмену думкамі.

У той жа час удзел у падрыхтоўчых мерапрыемствах ад Моладзевага дэпартамента Рады Еўропы стаў вельмі пазітыўным досведам. Менавіта там адбыліся найбольш важныя дыскусіі, абмеркаванні магчымасцяў супрацоўніцтва і агульных пунктаў судакранання. Таксама прыемна адзначыць, што Форум стварыў выдатныя магчымасці для нетворкінгу — з’явілася шмат карысных кантактаў і ідэй для будучых ініцыятыў.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» выказвае шчырую падзяку Радзе Еўропы, Моладзеваму дэпартаменту Рады Еўропы і камандзе World Forum for Democracy 2025 за магчымасць быць часткай гэтага натхняльнага сусветнага дыялогу.