«Ха-ха, мы яшчэ тут». Анлайн-прэзентацыя даследавання становішча беларускай моладзі
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?
У 2025 годзе Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» правёў сацыялагічнае даследаванне, каб разабрацца ў інтарэсах, праблемах і магчымасцях моладзі ўнутры краіны. Таксама даведаліся, наколькі маладыя людзі ведаюць пра арганізацыі грамадзянскай супольнасці і якія ў іх міграцыйныя настроі.
Даследаванне адбылося пры падтрымцы праграмы Belarus Beehive 2.0 і фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Запрашаем далучыцца да анлайн-прэзентацыі вынікаў 27 студзеня.
Калі: 14:00 па Мінску / 13:00 па Вільнюсу / 12:00 па Варшаве.
Працягласць: 1 гадзіна.
Дзе: Zoom, спасылку ўдзельнікі_цы атрымаюць пасля рэгістрацыі.
