Шукаем  камунікацыйнага_ую сакратара_ку!

Шукаем  камунікацыйнага_ую сакратара_ку!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” шукае чалавека, які будзе адказны за знешнія і ўнутраныя камунікацыіі. 

Важна! Пазіцыя прадугледжвае публічнасць, а мы прызнаныя экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі.

Абавязкі:

  • распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі “РАДА”, планаванне і каардынацыя камунікацыйнай дзейнасці арганізацыі;
  • распрацоўка кантэнт-плана для сацыяльных сетак (разам з smm-спецыялісткай);
  • адміністраванне сайта;
  • падрыхтоўка штогадовых справаздач пра дзейнасць “РАДА”;
  • распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній;
  • маніторынг узгадванняў “РАДА” ў СМІ і сацыяльных сетках, рэагаванне на інфармацыйныя нагоды;
  • падрыхтоўка прэс-рэлізаў, распаўсюд інфармацыі пра адукацыйныя магчымасці “РАДА” і іншыя інфа-нагоды;
  • камунікацыя са СМІ і медыя-партнёрамі;
  • падтрыманне і кантроль візуальнай і камунікацыйнай ідэнтычнасці “РАДА”;
  • камунікацыя з сяброўскімі арганізацыямі “РАДА”;
  • арганізацыя і каардынацыя ўнутраных камунікацыйных фарматаў (рассылкі, інфасесіі, сустрэчы);
  • удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў “РАДА”, падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў і справаздач;
  • удзел у камандных сустрэчах і камунікацыі ў межах Сакратарыята і Савета “РАДА”, вядзенне пратаколаў унутраных сустрэч;
  • падтрымка праектнай і адміністрацыйнай працы Сакратарыяту.

Патрабаванні:

  • досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM;
  • досвед працы ў беларускіх некамерцыйных арганізацыях не менш за 2 гады, веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў; 
  • разуменне прынцыпаў стратэгічных камунікацый і працы з рознымі аўдыторыямі;
  • выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі;
  • навыкі планавання, каардынацыі і працы з некалькімі задачамі адначасова, досвед у кіраванні невялікай камандай (пазіцыя прадугледжвае супрацу з smm-спецыялісткай, а таксама час ад часу з падрадчыкамі);
  • уменне працаваць з падрадчыкамі;
  • базавыя навыкі аналізу эфектыўнасці камунікацый (SMM, PR, ахопы);
  • высокі ўзровень самаарганізацыі і адказнасці;
  • уменне працаваць самастойна і ў камандзе, у тым ліку анлайн;
  • добрае валоданне беларускай мовай;
  • веданне англійскай мовы на працоўным узроўні (вусна і пісьмова) з’яўляецца перавагай;
  • наяўнасць ці гатоўнасць зрабіць пасведчанне пра індывідуальную дзейнасць (праца па сэрвісным кантракце);
  • Веданне WordPress, Slack, Zoom, GoogleDocs, Canva, Figma.

Умовы:

  • праца на 0,7 стаўкі (да 28 гадзін на тыдзень);
  • офіс у Вільнюсе, але магчыма праца анлайн;
  • сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй;
  • старт працы з сярэдзіны лютага; 
  • заробак 1400 EUR брута;
  • удзел у міжнародных івэнтах і адукацыйных праграмах.

Калі вы зацікаўленыя ў пазіцыі, дасылайце CV і матывацыйны ліст да 1 лютага ўключна на адрас [email protected] з тэмай ліста “Вакансія камунікацыі”.