Апытанка: Патрэбы беларускіх моладзевых арганізацый
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» збірае дадзеныя пра тое, хто і як сёння працуе з беларускай моладдзю — у Беларусі і за яе межамі, з якімі групамі моладзі, у якіх тэмах і фарматах. Гэта апытанне праводзіцца для збору інфармацыі ў межах падрыхтоўкі дакумента Youth Roadmap for Democracy and Human Rights in Belarus 2026–2028.
Атрыманая інфармацыя дапаможа:
- лепш зразумець рэальны ахоп і магчымасці моладзевых ініцыятыў;
- вызначыць прыярытэты і патрэбы моладзевых арганізацый;
- сфармуляваць рэкамендацыі і стратэгічныя крокі на 2026–2028 гады.
Youth Roadmap задумваецца як працоўны дакумент і мэтавы інструмент адвакацыі інтарэсаў беларускіх моладзевых арганізацый. Ён будзе выкарыстоўвацца не толькі «РАДА», але і міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку еўрапейскімі інстытуцыямі і структурамі, такімі як Рада Еўропы.
У межах падрыхтоўкі дакумента мы плануем сабраць і сістэматызаваць дадзеныя, якія дазволяць выразна вызначыць:
- якія тэмы і напрамкі працы з беларускай моладдзю з’яўляюцца стратэгічна прыярытэтнымі;
- якія з іх павінны быць падтрыманыя еўрапейскімі стэйкхолдарамі ў перыяд 2026–2028 гадоў.
Мы імкнемся:
- вылучыць моладзевы сектар як самастойны кірунак у агульнай адвакацыі дэмакратычнага грамадзянскага грамадства Беларусі;
- узмацніць пазіцыі беларускіх моладзевых арганізацый у дыялогу з еўрапейскімі партнёрамі;
- дапамагчы міжнародным структурам лепш улічваць патрэбы беларускай моладзі пры прыняцці рашэнняў і размеркаванні падтрымкі.
Апытанне не з’яўляецца ацэнкай вашай працы. Усе адказы будуць выкарыстоўвацца ў абагульненым выглядзе, мы не даведаемся, хто вы.
Дэдлайн: 8 лютага ўключна.
