Далучайцеся да Reflect to Connect 2.0!

Далучайцеся да Reflect to Connect 2.0!

Запрашаем маладых людзей з Беларусі і Германіі далучыцца да міждысцыплінарнага трэнінгу Reflect to Connect 2.0, які адбудзецца 20–26 траўня ў Італіі! Праграма трэнінгу спалучае натхняльную адукацыйную сустрэчу ў Італіі з практычнай фазай мікрапраектаў, дзе ўдзельнікі_цы змогуць ператварыць свае ідэі ў канкрэтныя грамадзянскія актыўнасці.

Пра праект

Reflect to Connect даследуе, як супраціў і ўстойлівыя супольнасці могуць спрыяць абнаўленню дэмакратыі і спалучае гісторыю, мастацтва і грамадзянскія дзеянні. Праграма закранае такія выклікі, як паступовае забыццё досведу аўтарытарызму і змяншэнне грамадзянскай актыўнасці моладзі ў Германіі, а таксама падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасці і грамадзянскі ўдзел ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму ў Беларусі.

Удзельнікі_цы будуць спалучаць гістарычную рэфлексію з сучаснай грамадзянскай актыўнасцю, распрацуюць мікрапраекты, накіраваныя на ўмацаванне салідарнасці, падтрымку правоў чалавека і ўстойлівасці супольнасцяў.

Трэнінг адбудзецца ў Італіі (дакладнае месца будзе абвешчана пазней) і створыць натхняльную прастору для разваг пра тое, як досвед супраціву ў мінулым суадносіцца з сучаснымі выклікамі для дэмакратыі.

Праграма прызначаная для спецыялістаў_к, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі, сацыяльнага мастацтва або грамадскіх ініцыятыў і хочуць ператварыць рэфлексію ў канкрэтныя дзеянні.

Падыход і мэты праграмы

Адукацыйны падыход Reflect to Connect спалучае гістарычную, мастацкую і палітычную адукацыю, каб даследаваць традыцыі супраціву і адначасова развіваць навыкі, неабходныя для ўмацавання ўстойлівых супольнасцяў сёння. Асноўная частка трэнінгу пройдзе ў фармаце BarCamp у Італіі — у асяроддзі, звязаным з гісторыяй рухаў супраціву ў гэтай краіне. Падчас сустрэчы будуць выкарыстоўвацца метады ўзаемнага навучання, групавой фасілітацыі і мастацкіх майстэрняў, каб разам распрацоўваць ідэі мікрапраектаў.

Паміж этапамі трэнінгу ўдзельнікі_цы будуць працаваць над рэалізацыяй мікрапраектаў. Іх будуць падтрымліваць анлайн-кансультацыі па метадалогіі, развіццю навыкаў распрацоўкі праектаў, лідарства. Праграма заахвочвае перанос сумеснага навучання ў практычныя дзеянні — у мясцовых або транснацыянальных кантэкстах з удзелам маладых людзей з Германіі і Беларусі. Працэс будзе суправаджацца ментарскай падтрымкай, а напрыканцы адбудзецца агульная ацэнка вынікаў навучання і сацыяльнага ўплыву рэалізаваных ініцыятыў.

Хто можа падаваць заяўку?

Мы шукаем маладых людзей (узрост 20–27 гадоў), якія паходзяць з Беларусі ці пражываюць у Беларусі і Германіі, і якія:

  • маюць вопыт у мастацтве, актывізме, адукацыі або арганізацыі супольнасцяў і працуюць у сферах грамадзянскай адукацыі, вывучэння гісторыі, сацыяльнага мастацтва або мясцовай грамадзянскай актыўнасці.
  • занятыя ўмацаваннем дэмакратычных каштоўнасцяў, устойлівасці і салідарнасці ў сваіх супольнасцях, у тым ліку тыя, хто супрацоўнічае з грамадскімі ініцыятывамі ў Германіі і Беларусі.
  • матываваныя распрацаваць мікрапраект пасля трэнінгу.

Трэнінг пройдзе на англійскай мове, добры ўзровень валодання англійскай мовай – абавязковы.

Асноўныя даты:

  • Перыяд падачы заявак: 1–20 сакавіка 2026 г.
  • Апавяшчэнне аб прыняцці: да 24 сакавіка 2026 г.
  • Падрыхтоўчыя сустрэчы ў анлайн фармаце: 20 красавіка і 11 траўня 2026 г.
  • Трэнінг у Італіі: 20–26 траўня 2026 г.
  • Рэалізацыя мікрапраектаў: 27 траўня – 31 кастрычніка 2026 г.
  • Анлайн-сустрэча пасля трэнінгу: 2 лістапада 2026 г.

Практычная інфармацыя

  • Выдаткі на пераезд будуць пакрытыя ў межах усталяванага бюджэту, з улікам найбольш даступнага варыянту (цягнік 2 класа, пералёт эканом-класам).
  • Размяшчэнне, харчаванне і ўдзел у актыўнасцях: удзельнікі_цы і каманда будуць размешчаныя ў трохмесных нумарах у Італіі. Харчаванне будзе забяспечана (сняданак, абед, вячэра і кава-перапынкі).
  • Удзел бясплатны – усе выдаткі на пражыванне, харчаванне і актыўнасці пакрываюцца праграмай.
  • Для перамяшчэння ў Італіі будзе арганізаваны транспарт.

Як падаць заяўку?

Запоўніць заяўку да 20 сакавіка 2026 г.

СПАСЫЛКА НА ФОРМУ

Ёсць пытанні? Калі ласка, пішыце на [email protected].

Мы з нецярпеннем чакаем вашых заявак!