Запрашаем на Youth, Gender and Democracy for Belarus Forum (11-13 траўня, Стакгольм)

Запрашаем на Youth, Gender and Democracy for Belarus Forum (11-13 траўня, Стакгольм)

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”,  Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіс Святланы Ціханоўскай пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Швецыі запрашае на Youth, Gender and Democracy for Belarus Forum. 

11 траўня 2026 года ў Стакгольме (Швецыя) адбудзецца міжнародны форум Youth, Gender and Democracy for Belarus Forum, які аб’яднае моладзевых актывістаў_ак, прадстаўнікоў_ніц грамадзянскай супольнасці Беларусі і Швецыі, экспертаў_ак, даследчыкаў_чыц і палітычных лідараў_ак для абмеркавання ключавых пытанняў удзелу моладзі ў працэсах прыняцця рашэняў, гендэрнай роўнасці, удзелу ў палітычным жыцці Беларусі і дэмакратычнага руху.

Форум стане пляцоўкай для адкрытага дыялогу аб ролі моладзі ў грамадска-палітычных працэсах, аб сучасных выкліках, з якімі сутыкаюцца дэмакратычныя ініцыятывы, а таксама аб магчымасцях узмацнення ўзаемадзеяння паміж актывістамі_камі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і міжнароднымі партнёрамі.

На працягу дня ўдзельнікі_цы змогуць узяць удзел у панэльных дыскусіях і працы ў тэматычных групах. Гэта будзе магчымасць падзяліцца досведам, паспяховымі практыкамі і інструментамі развіцця праектаў, а таксама разам абмеркаваць магчымыя шляхі ўзмацнення супрацоўніцтва і ўстойлівасці моладзевых ініцыятыў.

Сярод ключавых тэм форума:

  • Узаемадзеянне з аўдыторыяй унутры Беларусі – абмежаванні камунікацыі ва ўмовах рэпрэсій, пошук новых падыходаў да інфармавання, узаемадзеяння і падтрымкі моладзі і грамадзянскіх ініцыятыў унутры краіны.
  • Гендэрная роўнасць і правы ЛГБТК+ – сучасная сітуацыя, асноўныя выклікі і магчымыя шляхі падтрымкі і развіцця інклюзіўных ініцыятыў у Беларусі і ў выгнанні.
  • Роля моладзі ў палітыцы – складанасці і магчымасці ўдзелу маладых актывістаў_ак у грамадска-палітычных працэсах і ўмацаванне ролі моладзі ў дэмакратычным руху.
  • Развіццё патэнцыялу моладзевых ініцыятыў – патрэбы, магчымасці і актуальныя пытанні ўмацавання ўстойлівасці і супрацоўніцтва паміж моладзевымі ініцыятывамі.

Акрамя дыскусій, удзельнікі_цы будуць працаваць у тэматычных групах, дзе ў меншых камандах абмяркуюць ключавыя праблемы, падзеляцца практычным досведам і сумесна выпрацуюць рэкамендацыі і ідэі для далейшых ініцыятыў і супрацоўніцтва. 

Вынікі абмеркаванняў працоўных груп стануць асновай для рэкамендацый, якія БНМС “РАДА” дапрацуе і падзеліцца з удзельнікамі_цамі, а таксама будзе выкарыстоўваць у адвакацыі з міжнароднымі партнерамі.

Удзельнікі_цы дадзенага форума таксама запрашаюцца прыняць удзел у Eastern Partnership Youth Conference 2026, якая пройдзе 12-13 траўня 2026 

Eastern Partnership Youth Conference 2026 – гэта міжнародная сустрэча маладых лідараў_ак, актывістаў_ак і прадстаўнікоў_ніц моладзевых арганізацый з краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза, прысвечаная будучыні грамадзянскай прасторы для моладзі ў рэгіёне. Канферэнцыя стане пляцоўкай для абмеркавання выклікаў, з якімі сёння сутыкаецца моладзь – ад звужэння грамадзянскай прасторы і рэпрэсій супраць арганізацый да дэзінфармацыі і абмежавання ўдзелу ў грамадскім жыцці. 

Удзельнікі_цы змогуць наладзіць новыя партнёрствы, абмяняцца ідэямі і разам выпрацаваць рэкамендацыі па ўмацаванні ўдзелу моладзі ў дэмакратычных працэсах. Вынікі гэтых абмеркаванняў стануць асновай для сумесных рэкамендацый па падтрымцы моладзі і развіцці грамадзянскай прасторы ў краінах Усходняга партнёрства.

Важна! Канферэнцыі пройдуць на англійскай мове без пераклада.

Арганізатары_кі забяспечваюць праезд, пражыванне, харчаванне.

Рэгістрацыя тут
Дэдлайн запаўнення формы: 20 сакавіка ўключна

Па ўсіх пытаннях пішыце на [email protected]