“РАДА” на EU Youth Conference
У сакавіку 2026 года прайшла канферэнцыя EU Youth Conference у межах EU Youth Dialogue, дзе “РАДА” прадстаўляла Беларусь.
Дзеянне цяперашняй стратэгіі ЕС для моладзі заканчваецца ў 2027 годзе. Шматлікія мэты застаюцца актуальнымі, але было жаданне дадаць пункты пра:
- мір, бяспеку і радыкалізацыю,
- кошт і якасць жыцця, кошт жылля,
- лічбавізацыю.
“РАДА” прыняла ўдзел у працы группы па тэме жыллёвай палітыкі. Адэкватнае жыллё павінна быць даступным, недарагім, забяспечваць бяспеку, годнасць і доступ да асноўных паслуг. Тэма асабліва актуальная для часткі беларускай моладзі, вымушаных міграваць і жыць у выгнанні, а таксама тых, хто вучыцца ў Еўразвязе – толькі ў ВНУ Польшчы гэта каля 11000 беларус_ак (згодна даследванню “Палітычнай сферы”).
Аляксандра Дойніч, старшыня Савета “РАДА”:

Шмат маладых беларус_ак не могуць вярнуцца дамоў. Людзі страцілі маёмасць, нерухомасць, бяспеку. Мы не раз бачылі зборы дапамогі для тых, хто, нажаль, апынуліся на мяжы згубы нават часовага жытла за мяжой. Рынак нерухомасці ў ЕЗ не самы спрыяльны для маладых людзей, а фінансавыя магчымасці моладзі, асабліва з нееўрапейскіх краін, зазвычай слаба сумяшчальныя з высокімі коштамі арэнды і пакупкі. У нашым выпадку нават цяжка ўявіць дапамогу ад бацькоў, бо для Беларусі 500 еўра – гэта месячны заробак, а ў Еўразвязе – кошт адной толькі арэнды на месяц. Таму пытанне жылля стаіць для беларус_ак востра.
Чым гэта канферэнцыя важна для “РАДА”?
Нам важна, каб патрэбы беларускай моладзі ў полісі працэсах ЕЗ улічваліся, нягледзячы на тое, што сама Беларусь не ўваходзіць у ЕЗ, бо рашэнні і праграмы ЕЗ у сферы моладзевай палітыкі, адукацыі, мабільнасці і ўдзелу ўжо сёння непасрэдна ўплываюць на жыццё беларускай моладзі, асабліва той яе часткі, якая жыве ў выгнанні або застаецца звязанай з еўрапейскай прасторай магчымасцяў. Гэтым разам канферэнцыю EU Youth Conference арганізоўваў Кіпр. Шчыра дзякуем Савету моладзі Кіпра і міністэрству моладзі Кіпра за запрашэнне да ўдзелу!
Юлія Ралко, Міжнародная Сакратарка “РАДА”:

Краіны з па-за ЕЗ толькі нядаўна ўзялі ўдзел у мерапрыемстве такога высокага ўзроўню як EU Youth Dialogue. Гэта адбылося дзякуючы нашай адвакацыі сумесна з іншымі нацыянальнымі моладзевымі саветамі нэтворка Усходняга партнёрства (EaP NYC Network). “РАДА” прадстаўляла Беларусь. Было бачна, што людзі з гэтага асяроддзя першы раз сутыкнуліся з патрэбамі беларускай моладзі ў замежжы. Яны з цікавасцю слухалі нашыя ідэі і прапановы.
Цалкам спіс рэкамендацый, выпрацаваных падчас канферэнцыі, можна пачытаць тут.
Якія наступныя крокі?
Канкрэтная распрацоўка перагледжаных мэтаў абудзецца на наступнай канферэнцыі EU Youth Conference у Ірландыі ў верасні, дзе мы таксама спадзяемся ўзяць удзел. Канчатковае рашэнне аб уключэнні перагледжаных Мэтаў развіцця моладзі ў прапановы і рашэнні, звязаныя са Стратэгіяй ЕС у дачыненні да моладзі на перыяд пасля 2027 года, прымуць Еўрапейская камісія і Савет ЕЗ.
