Запрашаем на SMM-пасядзенкі з РАДА

Запрашаем на SMM-пасядзенкі з РАДА

Нармальная стужка памерла: яе забілі нейракарцінкі з шасцю пальцамі і метадычкі «як напісаць 50 сцэнарыяў для рылсаў за гадзіну з дапамогай AI». А вы робіце нешта жывое і важнае: тлумачыце, дзе веганам браць бялок, збіраеце данаты на вырашэнне праблемы, пра якую наогул павінна была паклапаціцца дзяржава, ці проста раз’юшваеце патрыярхат фактам свайго існавання.

RADA і артхаўс-зорка беларускай інсты Наташа ведаюць аб гэтай праблеме!
Запрашаем на тры SMM-пасядзенкі ў фармаце лекцый і абмеркаванняў па паўтары гадзіны.

Будзем разбірацца:

  • як быць жывым чалавекам у інтэрнэце;
  • чаму ШІ і нейраслоп з’ядаюць давер да любога кантэнту і што з гэтым рабіць;
  • з якімі мэтамі вы ўвогуле вядзеце блог і ці карысны ён вам;
  • і ўсе тэхнічныя моманты: праграмы і сэрвісы для недызайнераў_ак і немантажораў_ак.

Калі: па суботах, 10 / 17 / 24 кастрычніка, 12:00 па Варшаве
Дзе: анлайн
Мова спікеркі: расейская
Дэдлайн рэгістрацыі: 6 кастрычніка ўключна!