У ІНТЭРНЭЦЕ ЗНОЎ ХТОСЬЦІ НЯПРАВЫ!
Бесіць? Прыходзь на наш бясплатны анлайн-курс пра крытычнае мысленне і супраціў прапагандзе.
Пра што курс?
Факты і логіка – сіла, якая заўсёды з табой. Трэба толькі ўмець ёй карыстацца. За 5 заняткаў ты навучышся правяраць інфармацыю, фармуляваць доказы і публічна змагацца з дэзынфармацыяй. Толькі рэальныя кейсы з беларускіх медыя: раскладзем па костачках, у чым няправыя прапагандысты_кі.
Калі ты:
- марыш стаць лідарам_кай меркаванняў
- хочаш будаваць сваю супольнасць і весці за сабой людзей
- ці проста хочаш растлумачыць бабулі, чаму нельга верыць усяму, што кажуць па тэлевізары
Табе дакладна спадабаецца!:)
Што па праграмме?
Занятак 1. А дзе праўда?
Пасля Першай сусветнай вайны бацька піяру Эдвард Бернейс пераназваў прапаганду ў public relations. Як лічыш, гэта крынж ці гранж? Пакуль філосавы спрачаюцца, мы закладзем базу працы з інфармацыяй, пагаворым пра карэспандэнтную тэорыю ды разбяром адрозненні дадзеных, фактаў і меркаванняў.
Занятак 2. Адкуль бяруцца фэйкі
Фэйкі не з’яўляюцца самі па сабе. Часцей за ўсё гэта спланаваная кампанія са сваімі замоўцамі, мэтавай аўдыторыяй, мэсаджамі, каналамі распаўсюджвання і нават KPI. Давай разбяром такую кампанію па частках і навучымся адрозніваць першакрыніцу ад пераказу, разблытваць ланцужкі рэпостаў і разумець, што хавае спасылка на ананімны канал.
Занятак 3. Багі мозгу і кагнітыўныя скажэнні
Чаму хлусня, якую чуеш у дзесяты раз, пачынае здавацца праўдай? Справа не ў табе – так працуюць нашыя мазгі. І маніпулятар:кі выдатна ведаюць, на якія кнопкі націскаць. На гэтай сустрэчы мы раскладзём па палічках прыёмы са штодзённых навін: падмену факту меркаваннем, гульні з кантэкстам, фрэймінг і ілжывыя дылемы.
Занятак 4. Вайна машын і вайна з машынамі
У інтэрнэце зноў нехта брэша? Не спяшайся спрачацца: магчыма, гэта не хтосьці, а штосьці. Нейрасеткі зрабілі фэйкі таннымі і масавымі – і прапаганда ўжо карыстаецца гэтым на ўсю моц. Давай зазірнем на кухню расійскага “Агенцтва сацыяльнага праектавання” – таго самага, што кланавала сайты еўрапейскіх СМІ, – і разбяром, якія бываюць аперацыі ўплыву! А яшчэ навучымся распазнаваць дыпфейкі (асабліва галасавыя), сайты-клоны і ботаў, якія спрачаюцца з табой у каментарах як жывыя людзі.
Занятак 5. Практыкааааа!
Час прымяніць усё, чаму ты навучы:лася! Мы папросім цябе сабраць фэйкі і кампаніі, якія трапляюцца ў стужцы, а на фінальнай сустрэчы разам іх разбяром: хто замрўца, на каго кампанія разлічана, якія прыёмы выкарыстоўвае.
Пераходзь ад тэорыі да практыкі!
Па выніку курса ты зможаш рэалізаваць уласны праект пра дэзінфармацыю і супраць прапаганды ў любым фармаце: рылс, падкаст, пост, комікс ці нешта сваё. Але гэта па жаданні: курс можна прайсці і без свайго праекта:)
Ад нас:
- ментарства ад крутых беларускіх крэатараў_ак
- нашы сацсеткі як пляцоўка прасоўвання для твайго праекта ці інфармацыйная падтрымка
- падтрымка на кожным этапе, а калі трэба тэхніка, памяшканне ці фінансы, пастараемся дапамагчы і з гэтым!
