Далучайся да RADA FORUM!

Далучайся да RADA FORUM!

Абмяркуем разам, як зрабіць узаемадзеянне моладзі і палітык_інь эфектыўным?

“РАДА” і Маладая грамада запрашаюць на “RADA FORUM: выпрацоўваем правілы ўзаемадзеяння разам”, дзе прадстаўнікі_цы моладзевых палітычных партый, грамадскіх ініцыятыў, актывісты_кі і палітыкі_ні сустрэнуцца, каб разам выпрацаваць бачанне моладзевай палітыкі і падыходы да ўзаемадзеяння.

Што будзе?

Першы дзень прысвечаны ўзаемадзеянню сектароў. Пачнем з таго, чаму яно важнае. Потым разам разбярэмся, чаго сёння не хапае. На World café пашукаем, дзе мы можам супрацоўнічаць і як зрабіць гэта выгадным для ўсіх бакоў.

Другі дзень прысвечаны пераемнасці і будучыні. Будзе дыскусія пра перадачу ведаў паміж дасведчанымі арганізацыямі і новымі ініцыятывамі. Мы прэзентуем Канцэпцыю моладзевай палітыкі, а ў групах будзем працаваць над тым, каб вашы прапановы ўвайшлі ў дакумент.

Далучайся!