Стрым і гарачая лінія Службы “Адно акно” па абароне правоў ЛГБТК+ людзей у Беларусі

Стрым і гарачая лінія Службы “Адно акно” па абароне правоў ЛГБТК+ людзей у Беларусі

17 траўня ў 17:00 па Мінску заснавальніца Службы “Адно акно” Вольга Гарбунова ў Instagram-акаўнце Прадстаўніцтва АПК па сацыяльнай палітыцы правядзе стрым з юрысткай, дарадцай Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр. Тэма размовы — закон аб забароне прапаганды ЛГБТК+, які абмяркоўваецца ў Беларусі, і правы ЛГБТК+ людзей ва ўмовах рэпрэсій.

18 траўня з 14:00 да 16:00 (па РБ) на гарачай лініі Службы “Адно акно” пройдзе бясплатная кансультацыя прафесійнага адваката для ЛГБТК+ людзей. Патэлефанаваць ці напісаць можа кожны(ая), гэта бяспечна і канфідэнцыйна.

Пра што можна пытацца:

  • крымінальнае і адміністрацыйнае права;
  • хатні гвалт і праблемы на працы ў сувязі з камінг-аўтам;
  • доступ да медыцынскіх паслуг, праходжанне камісіі для транс-людзей.

Зрабіць анлайн-званок альбо напісаць зварот можна ТУТ