Пра нас

Пра нас

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” – добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў.

“РАДА” была створана ў 1992 годзе дзеля кансалідацыі дзейнасці моладзевых арганізацый у сферы прадстаўлення, прасоўвання і абароны іх інтарэсаў. Мы працягваем гэтую працу і зараз.

У выніку рэпрэсіўнай палітыкі ўладаў у дачыненні да грамадзянскай супольнасці “РАДА” пазбаўлена афіцыйнай рэгістрацыі ў Беларусі з 2006 года. А таксама паўторна ў 2021 годзе, падчас вялікай хвалі ліквідацый арганізацый грамадзянскай супольнасці (АГС). 

Пасля падзей 2020 году ў  Беларусі ліквідавана ці вымушаны ліквідавацца больш за 1000 АГС.

Нам удалося захаваць структуру і весці дзейнасць дзякуючы міжнародным партнёрам. Мы з’яўляемся сябрам Еўрапейскага моладзевага форуму. ЕМФ з’яўляецца платформай моладзевых арганізацый Еўропы, прадстаўляе больш за 100 моладзевых арганізацый, якія аб’ядноўваюць дзясяткі мільёнаў маладых людзей з усёй Еўропы. У 2020 годзе за сваю працу па абароне правоў моладзі ЕМФ узнагародзіў “РАДА” прэміей Youth Rights Award.

Доўгі час дзейнасць “РАДА” не была публічнай і факусавалася выключна на падтрымцы сяброўскіх арганізацый. Зараз мы аб’ядноўваем 40 моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі. Нягледзячы на крызіс, за апошнія гады “РАДА” павялічыла колькасць арганізацый-сябровак, якія прадстаўляюць такія сферы моладзевага сектара як ЛГБТК+, праваабарона, студэнцтва, інклюзія і іншае.

Каб не ставіць арганізацыі і ініцыятывы пад пагрозу, з 2020 году спіс арганізацый і ініцыятыў непублічны.

СТРУКТУРА

МІСІЯ

Місія “РАДА” заключаецца ў кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці для прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду асацыяцыі і іншых канстытуцыйных правоў і свабод моладзевых арганізацый і моладзі Рэспублікі Беларусь.

ПРЫНЦЫПЫ

РАДА як дэмакратычны нацыянальны моладзевы савет у сваёй працы кіруецца наступнымі прынцыпамі:

  • Дэмакратыя
  • Правы чалавека
  • Плюралізм
  • Роўнасць
  • Недыскрымінацыя
  • Нацыянальнае самасвядомасць
  • Устойлівае развіццё

ДАЛУЧЫЦЦА ДА “РАДА”

Калі Вы маеце пытанні па сяброўстве арганізацыі ці ініцыятывы ў БНМС “РАДА”, калі ласка, напішыце нам на [email protected].