Як прайшоў RADA Market у Познані
![Як прайшоў RADA Market у Познані](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/sajt-20.png)
У Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня ў Познані прагрымеў кірмаш RADA Market!
Больш за 200 чалавек наведалі імпрэзу, паслухалі Poznański Śpieŭny Schod, навучыліся беларускім традыцыйным танцам, і галоўнае – пазнаёміліся з беларускімі арганізацыямі Познані і Варшавы.
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8258_resized-1024x683.jpg)
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8296_resized-1024x683.jpg)
На маркеце былі прадстаўнікі_цы Моладзевага блоку, Задзіночання беларускіх студэнтаў, “Lichtar”, Беларуская школка, РУХ, Dissidentby, Майстэрня паштовак салідарнасці, Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, Fundacja „KUT”.
Арганізавана суперскі! Вельмі шмат ініцыятыў, майстроў і перформансаў (хор, танцы, стэндап, батлейка, лекцыя). Спадабалася атмасфера сапраўднай еднасці беларусаў.
“Lichtar”
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8060_resized-1024x683.jpg)
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8115_resized-1024x683.jpg)
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8135_resized-1024x683.jpg)
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8118_resized-1024x683.jpg)
Скончылася праграма стэндапам і афтэр-паці ў Bar MY!
![](https://rada.fm/wp-content/uploads/2024/06/dscf8420-1024x683.jpg)
Фота з імпрэзы шукайце ў нашым Фэйсбук.
Дзякуй кожнаму_ай за ўдзел! Хто не паспеў — не сумуйце, 10 жніўня прыходзьце на RADA Market у Вільнюсе!