Заява ў сувязі з праблемамі з удзелам беларускіх незалежных арганізацый у праграмах еўрапейскай мабільнасці

Заява ў сувязі з праблемамі з удзелам беларускіх незалежных арганізацый у праграмах еўрапейскай мабільнасці


Мы, саюз сарака адной дэмакратычнай моладзевай арганізацыі Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці для прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўлены кіруючым органам — Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай:

Мы падкрэсліваем, што канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян_ак абсалютна не паважаюцца ў Беларусі ў цяперашні час. Адным з многіх прыкладаў з’яўляецца права на свабоду аб’яднанняў. Існуе мноства выпадкаў палітычных рэпрэсій і ціску на незалежныя недзяржаўныя арганізацыі (далей – НДА). З 2020 года грамадзянская супольнасць у Беларусі знаходзіцца пад моцным ціскам. Больш за 1600 беларускіх НДА былі ліквідаваны або знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі. У многіх выпадках актывістам_кам становіцца небяспечна заставацца ў Беларусі з-за іх палітычных поглядаў і грамадзянскай актыўнасці. У цяперашніх умовах дэмакратычныя НДА не маюць магчымасці свабодна дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі. Многія з гэтых НДА і маладыя людзі, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь, з’яўляюцца часткай (або патэнцыяльнай часткай) еўрапейскіх праграм моладзевай мабільнасці, у прыватнасці Erasmus+ і Еўрапейскага корпуса салідарнасці.

Нягледзячы на вышэйзгаданыя цяжкасці, мы бачым, што ўдзел беларускіх моладзевых НДА у еўрапейскіх праграмах моладзевай мабільнасці надзвычай важны, і мы выступаем за ўкараненне дадатковых магчымасцей для беларускай моладзі і моладзевых НДА у праграмах Еўрапейскага корпуса салідарнасці і Erasmus+ з мэтай:

  • забяспечыць бачнасць і прызнанне моладзевага руху і грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • забяспечыць шырокае грамадскае прызнанне і глыбокае разуменне рэальнай сітуацыі ў Беларусі;
  • павысіць патэнцыял беларускіх моладзевых грамадзянскіх актывістаў_ак, арганізацый і ініцыятыў;
  • далейшае прасоўванне каштоўнасцей правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратыі сярод беларускай моладзі;
  • выказаць салідарнасць з беларускімі грамадзянскімі арганізацыямі і ініцыятывамі, актывістамі_камі;
  • падкрэсліць, што пераважная большасць беларускай моладзі супраць вайны;
  • забяспечыць прадстаўленне нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі на розных платформах у ЕС;
  • умацаваць дэмакратычнае развіццё ў Беларусі.

РАДА і Lawtrend падрыхтавалі аналітычны агляд сітуацыі і ўмоў для моладзі пасля падзей жніўня 2020 года. У ім падрабязна апісваецца бягучы стан моладзевага сектара ў Беларусі. Акрамя таго, каманда РАДА падрыхтавала альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі для Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН.

У 2022 годзе на ўзроўні Еўрапейскага моладзевага форуму РАДА падкрэсліла, што прадстаўнікі_цы беларускіх моладзевых НДА, уключаючы арганізацыі-члены РАДА, сутыкаюцца з рознымі відамі дыскрымінацыі на аснове нацыянальнасці. Нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца палітычнымі ўцекачамі, беларусы_кі ўспрымаюцца як саюзнікі рэжыму Лукашэнкі і падвяргаліся дыскрымінацыі ў шматлікіх выпадках у еўрапейскіх акадэмічных кругах, губляючы навучальныя і працоўныя месцы. У выніку быў прыняты спецыяльны дакумент аб недыскрымінацыі маладых беларускіх актывістаў_ак і падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў у Еўропе Еўрапейскім моладзевым форумам.

З 2009 года больш за 3 000 (3790 – сустрэча SALT II Clearing House, кастрычнік 2022 года) студэнтаў_ак і акадэмічных супрацоўнікаў_ніц прынялі ўдзел у абменах Erasmus+, і 3 400 (4776) маладых беларусаў_ак і моладзевых работнікаў_ніц удзельнічалі ў сумесных абменах, трэнінгах і праектах у ЕС. Мы таксама падкрэсліваем, што тысячы маладых беларусаў_ак прынялі ўдзел у праграмах Erasmus+, Еўрапейскага корпуса салідарнасці і Еўрапейскай валанцёрскай службы; надзвычай важна прызнаць, што сотні маладых людзей з Еўропы наведалі Беларусь у рамках вышэйзгаданых праграм. Мы ўказваем, што ўдзел у праграмах мабільнасці раней меў і можа мець зараз велізарны ўплыў на развіццё беларускай моладзі, а менавіта на фармаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых людзей на падставе дэмакратычных каштоўнасцяў, развіцця сучасных навыкаў праз нефармальную адукацыю, адкрытасць да міжкультурнага дыялогу, матывацыю да вывучэння замежных моў, праактыўнасць і г.д.

Нягледзячы на ўсе намаганні, мы ўсё яшчэ бачым факты дыскрымінацыі ў адносінах да маладых беларусаў_сак, а таксама моладзевых арганізацый Беларусі, калі многія беларускія НДА, актывісты_кі застаюцца актыўнымі і працягваюць сваю дзейнасць для беларускага народа і моладзі ў прыватнасці, за мяжой і ўнутры краіны. РАДА заклікае вас падтрымаць адвакацыйную дзейнасць ў падтрымку беларускай моладзі і моладзевых арганізацый на еўрапейскім узроўні.

Маладыя беларусы_кі сутыкаюцца з наступнымі праблемамі ў праграмах еўрапейскай мабільнасці:

  • факт ліквідацыі азначае для НДА, што яны больш не могуць быць суб’ектамі вышэйзгаданых праграм мабільнасці. Арганізацыі, якія знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі, адчуваюць цяжкасці ў выкананні сваіх абавязкаў у адпаведнасці з бягучымі правіламі праграмы;
  • дэмакратычным НДА практычна немагчыма дзейнічаць на тэрыторыі Беларусі (уключаючы распаўсюджванне любой інфармацыі ў СМІ), бо існуе крымінальная адказнасць за дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі або арганізацыі, якая знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі;
  • усё складаней становіцца знайсці ўдзельнікаў_ніц для праектаў у Беларусі, бо ўсё больш актыўнай моладзі вымушана пакідаць Беларусь. Беларусы_кі, якія вымушана аказаліся за мяжой, не могуць удзельнічаць у праграмах мабільнасці ад імя Беларусі (паводле правілаў Еўрапейскага корпуса салідарнасці і Erasmus+, удзельнікі_цы павінны быць рэзідэнтамі_камі краіны, якую яны прадстаўляюць);
  • моладзь у Беларусі можа быць прыцягнута да адказнасці за супрацоўніцтва з ліквідаванымі НДА або НДА у працэсе ліквідацыі;
  • многія арганізацыі пазбягаюць беларускіх НДА у якасці партнёраў, бо асацыююць іх з расійскай агрэссіяй ва Украіне, што далёка ад рэальнасці;
  • маладым людзям вельмі складана атрымаць любую візу праз вялікія чэргі і абмежаванні ў залежнасці ад краіны;
  • немагчымасць атрымліваць праектныя грошы, бо банкаўскія рахункі НДА знаходзяцца пад строгім кантролем улады, а таксама грашовыя пералікі абмежаваны з-за санкцый ЕС да Беларусі. Гэта ўключае кампенсацыю транспартных выдаткаў і іншыя магчымыя праектныя выдаткі;
  • транспартныя выдаткі з Беларусі ў любую еўрапейскую краіну часта значна вышэй, чым прадугледжаная кампенсацыя.

Магчымыя негатыўныя наступствы гэтай дыскрымінацыйнай палітыкі ў адносінах да моладзі Беларусі:

  • яшчэ менш магчымасцяў для праяўлення нацыянальнай ідэнтычнасці беларускіх удзельнікаў_ніц, у той час як сёння гэта ўжо вялікая праблема для беларусаў_ак (напрыклад, сярод некаторых сацыяльных груп па ўсім свеце Беларусь ўсё яшчэ успрымаецца як частка Расіі, а не сувярэнная краіна).
  • Беларускія НДА маюць яшчэ менш шанцаў на працяг дзейнасці, бо яны пазбаўляюцца правоў і магчымасцяў выконваць сваю дзейнасць.
  • Грамадзянская супольнасць Беларусі мае менш шанцаў быць бачнай і пачутай, беларусы_кі ўсё больш асацыююцца з рэжымам Лукашэнкі і расійскай агрэсіяй.
  • Месца дэмакратычных НДА у Беларусі могуць заняць ГОНГА (дзяржаўна-арыентаваныя НГА), што прывядзе да большай цэнзуры ўдзельнікаў_ніц у адносінах да іх палітычных поглядаў.

Нягледзячы на вышэйзгаданыя фармальныя перашкоды, Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” прапануе сумесна праводзіць адвакацыйную працу ў наступных кірунках:

  • дазволіць беларусам_кам, якія знаходзяцца за мяжой, удзельнічаць у праектах ад імя Беларусі, а не краіны іх бягучага пражывання, калі яны гэтага жадаюць.
  • Забяспечыць прызнанне незаконна ліквідаваных беларускіх НДА, уключаючы магчымасць удзелу ў Erasmus+ і Еўрапейскім корпусе салідарнасці, прадстаўляючы дэмакратычную Беларусь.
  • Стварыць механізм верыфікацыі для беларускіх моладзевых НДА, які б пацвярджаў, што заяўніцкая арганізацыя актыўная і не падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і/або агрэссію Расіі ва Украіне. Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” гатовы ўзяць на сябе вядучую ролю ў стварэнні і рэалізацыі такога механізму.
  • Сфармуляваць агульную пазіцыю па выключэнні беларускіх моладзевых арганізацый, якія з’яўляюцца альбо праўладнымі (фінансуюцца дзяржавай), альбо блізкімі саюзнікамі беларускіх уладаў (ГОНГА), з удзелу ў праграмах або атрымання грантаў.
  • Разгледзець магчымасць падтрымкі для ліквідаваных беларускіх моладзевых арганізацый, каб забяспечыць іх прызнанне і працяг працы дэмакратычнага моладзевага руха Беларусі як члена еўрапейскай моладзевай сям’і.
  • Разгледзець спосабы зрабіць удзел маладых людзей з Беларусі ў еўрапейскіх праграмах мабільнасці больш даступным эканамічна і лагістычна.