Вільнюс, сустракай RADA Market 10 жніўня!

Вільнюс, сустракай RADA Market 10 жніўня!

10 жніўня запрашаем на кірмаш RADA Market у Вільнюсе! RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!

RADA Market — кірмаш грамадзянскай супольнасці Беларусі са спадарожнымі мерапрыемствамі, дыскусіямі, прэзентацыямі на асноўнай пляцоўцы.

Гэта выдатная магчымасць расказаць пра сябе, знайсці новую аўдыторыю, завязаць карысныя кантакты і дамовіцца аб партнёрстве на будучыню.

Цяпер мы прапануем прадстаўнікам_цам моладзевых арганізацый і ініцыятыў, беларускім (і не толькі) рамеснікам_цам падаць заяўку на ўдзел!

RADA Market складаецца не толькі з кірмаша, наведвальнікаў_ніц будзе чакаць праграма з лекцыямі і майстар-класамі для дзяцей і дарослых, аўкцыён у падтрымку палітзняволеных (у мінулым годзе лотамі былі ўпрыгожванні ад Belaruskicry jewelry, беларуская зямля (без жартаў), беларускія прысмакі і многае іншае). У гэтым годзе абяцаем не менш інтрыгуючыя і нечаканыя, але абавязкова беларускія, лоты!

Па спасылцы вы можаце прапанаваць сваю ідэю лекцыі ці майстар-класа. Калі ты хочаш і можаш распавесці пра нейкія цікавыя працэсы, актуальныя тэмы, напрыклад, “Як Барбі паспрыяла фармаванню “жаночых стандартаў”, “Сацсеткі і сэлфі: як сацыяльныя медыя фарміруюць нашу ідэнтычнасць”, “Геймеры і гіксы: культура відэагульняў і іх уплыў на грамадства”, “Гукі вуліц: эвалюцыя моладзевай музычнай культуры” (гэта прыклады, можна прапанаваць сваю тэму) — падавай заяўку!