Будуем дыялог з іншымі: трэнінг па эфектыўнай негвалтоўнай камунікацыі
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае на разавы афлайн-трэнінг пра негвалтоўную камунікацыю.
Сумна лайкаеш усе мемы пра піпл-плізераў? Ці, можа, захоўваеш тыктокі пра таксічныя стасункі і 🚩🚩🚩 ў камунікацыі? Калі жарты пра токсікаў і душнілаў ціснуць на балючае — гэты трэнінг дакладна для цябе. Прыходзь, будзем разбірацца, як быць этычнымі і клапатлівымі ў дачыненні не толькі да іншых, але і да сябе.
- Калі: 26 траўня (нядзеля), 14:00
- Дзе: Вільнюс, адрас дашлем за дзень да мерапрыемства (блізка да цэнтру)
Будзем навучацца такім суперздольнасцям:
- распазнаваць свае эмоцыі і патрэбы ў зносінах
- заяўляць пра свае патрэбы канструктыўным чынам і не баяцца раніць іншых
- развіваць эмпатыю і самаэмпатыю
- эмпатычна слухаць і эмпатычна адгукацца іншым
- паглыбляць дыялог і ісці ва ўразлівыя тэмы
- інтэграваць метад негвалтоўнай камунікацыі ў штодзённыя зносіны з людзьмі
Трэнінг зойме каля 6 гадзінаў. Падчас мерапрыемства будуць кава-паўзы, з нас — напоі і перакусы.
Дэдлайн рэгістрацыі – 24 траўня ўключна.
Мы дашлём адрас і ўсе тэхнічныя падрабязнасці 25 траўня праз тэлеграм.
Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected].