Хакатон ідэй па адвакацыі праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі
29-31 траўня Правабарончы цэнтр Вясна і Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” ў межах Кампаніі праваабронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з Генеральным дырэктаратам па правах чалавека і вяршынстве права Рады Еўропы запрашаюць прыняць удзел у Хакатоне ў Вільнюсе, дзе мы зможам распрацаваць ідэі дзеянняў па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі!
На двудзённым хакатоне вы зможаце:
- даведацца больш пра тэму смяротнага пакарання і яго сувязі з правамі чалавека
- абмеркаваць, як працаваць з грамадскай думкай, як падвышаць інфармаванасць беларускай моладзі пра сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі
- распрацаваць ідэі адвакатыўных кампаній, абмеркаваць іх з экспертамі і эксперткамі
- атрымаць далейшую падтрымку ў рэалізацыі ідэй
Для каго:
- беларуская моладзь (незалежна ад краіны пражывання)
- беларускія актывісты і актывісткі
- прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў
Апроч асноўнай праграмы вы даведаецеся пра тое, як падрыхтаваць якасную прэзентацыю і прапітчыць сваю ідэю!
Дэдлайн падачы заяўкі – 19 траўня ўключна.
Па ўсіх пытаннях можна пісаць на пошту [email protected]