Анлайн-курс пра інклюзію “Роўна Бачна”

Анлайн-курс пра інклюзію “Роўна Бачна”

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускаем набор на анлайн-курс “Роўна Бачнапра інклюзіўную камунікацыю, прастору і мерапрыемствы!

Для каго гэты курс

Курс будзе карысны ўсім, хто так ці інакш камунікуе з аўдыторыяй сваёй арганізацыі ці праекта, арганізоўвае мерапрыемствы, стварае публічныя тэксты і візуалы, кіруе камандамі. Гэты спіс далёка не вычэрпальны. Калі ты зацікаўлены_ая ў тым, каб выдбудоўваць якасныя, шчырыя і бяспечныя стасункі з людзьмі навокал сябе – прыходзь!

Што будзем вывучаць на курсе?

  • Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, — навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
  • Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы?
  • Як стварыць мерапрыемства і будаваць камунікацыю, якія будуць камфортнымі і бяспечнымі для усіх?
  • Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб уключаць, а не выключаць, і чаму гэта прынясе карысць і вам?

Дэдлайн падачы заяўкі – 7 чэрвеня ўключна. 

Фармат курса

Гэта не лекцыі – падчас сустрэч будзем рабіць практыкаванні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацані свае магчымасці па часе і высілках, якія ты гатовы_ая ўкласці ў навучанне. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Расклад курса

Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і шточацвер ў 19:00 па Мінску, пачынаючы з 10 чэрвеня. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.

  • 10 чэрвеня – Што такое інклюзія? Чаму важна дадаваць інклюзіўны кампанент у сваю дзейнасць?
  • 13 чэрвеня – Як працаваць з асаблівымі патрэбамі сваёй аўдыторыі? Што рабіць, калі няма магчымасці задаволіць запыт?
  • 17 чэрвеня – Чэк-ліст па стварэнні інклюзіўнай прасторы для розных сацыяльных групаў
  • 20 чэрвеня – Мова варожасці. Разбор кейсаў у СМІ і самааналіз. Пабудова беражлівай камунікацыі. Вучымся выкарыстоўваць карэктныя фармулёўкі, кажучы пра розныя групы. (Частка 1)
  • 24 чэрвеня – Мова варожасці. Разбор кейсаў у СМІ і самааналіз. Пабудова беражлівай камунікацыі. Вучымся выкарыстоўваць карэктныя фармулёўкі, кажучы пра розныя групы. (Частка 2)
  • 27 чэрвеня – На што важна звяртаць увагу пры падрыхтоўцы інклюзіўнага мерапрыемства? Пакрокавая інструкцыя.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!

Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected].